Міхаіл Яраславіч (князь уладзімірскі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Гэта артыкул пра цвярскога і вялікага ўладзімірскага князя. Пра маскоўскага князя, які займаў каля года ўладзімірскі прастол, гл. Міхаіл Яраславіч Харабрыт

Міхаіл Яраславіч
Міхаіл Яраславіч
Міхаіл Яраславіч і яго маці Аксіння стаяць перад Хрыстом на цвярской мініяцюры пачатку XIV стагоддзя
Вялікі князь Уладзімірскі
1305 — 1318
Папярэднік: Андрэй Аляксандравіч
Пераемнік: Юрый Данілавіч
Князь Цвярскі
1282 — 1318
Папярэднік: Святаслаў Яраславіч Цвярскі
Пераемнік: Дзмітрый Грозныя Вочы
 
Дзейнасць: палітык
Веравызнанне: Праваслаўе
Нараджэнне: 1271/1272
Смерць: 1318(1318)
Род: Рурыкавічы
Бацька: Яраслаў III Яраславіч
Маці: Ксенія
Жонка: Ганна Кашынская
Дзеці: Феадора, Дзмітрый Міхайлавіч Цвярскі, Аляксандр Міхайлавіч Цвярскі, Канстанцін Міхайлавіч Цвярскі, Васіль Міхайлавіч Кашынскі.

Міхаіл Яраславіч (1271/1272 — 1318) — вялікі князь усяе Русі, князь цвярскі (1282 ці 12861318), у 13051318 — вялікі князь Уладзімірскі. У перыяд вялікага княжання вёў барацьбу з маскоўскім князем Юрыем Данілавічам, які да канца іх супрацьстаяння заняў яскрава праардынскую пазіцыю, і Ноўгарадам. Пасля перадачы велікакняжацкага ярлыка Юрыю Маскоўскаму, перамогі над ім і саюзнымі маскоўскаму князю татарамі ў Барценеўскай бітве, Міхаіл быў выкліканы ў Залатую Арду і па загадзе Узбек-хана забіты, пасля чаго вялікае княжанне перайшло да маскоўскага князя.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Князь Міхаіл нарадзіўся ўжо пасля смерці свайго бацькі Яраслава Яраславіча. У 1294 годзе Міхаіл Яраславіч ажаніўся з растоўскай князёўнай Ганнай Дзмітрыеўнай, пасля праслаўленай Праваслаўнай царквой як святая дабраверная княгіня Ганна Кашынская.

У 1300 годзе ўдзельнічаў у паходзе рускіх на Ландскрону, але горад быў узяты да прыходу войскаў Міхаіла Яраславіча, і цвярское войска вярнулася дамоў.

У 1301 годзе ўдзельнічаў у Дзмітраўскім з'ездзе рускіх князёў.

Дата ўзыходжання на ўладзімірскі велікакняжацкі сталец у розных крыніцах падаецца або як 1304, або 1305 год. Гэта звязана з тым вялікі князь уладзімірскі Андрэй Аляксандравіч, які памёр у 1304 годзе, завяшчаў вялікае княжанне Міхаілу, але маскоўскі князь Юрый Данілавіч таксама прэтэндаваў на велікакняжацкі сталец. Як Міхаіл, так і Юрый паехалі на суд да хана. У выніку ханскую грамату ў 1305 атрымаў Міхаіл і, прыехаўшы ва Уладзімір, быў узведзегы Мітрапалітам на сталец.

У перапісцы паміж Міхаілам і канстанцінопальскім патрыярхам Ніфантам I (якая адбылася ў 1310—1314 гадах), выкарыстана зварот вялікі князь усяе Русі — на той момант, гэта першае вядомае выкарыстанне такога звароту да кіраўнікоў Русі. Мяркуецца, што тытул «усяе Русі» быў прыняты ў 1305 годзе, па аналогіі з аналагічнай прыстаўкай у праваслаўных іерархаў.

Летапіс за 1285 паведамляе: «Того же лета заложен бысть на Тфери церковь каменна благоверным князем Михаилом Ярославичем и матерью его княгинею Оксиньею, и преподобным Симеоном»[1]. Гэта быў першы на Русі пасля мангольскага нашэсця Спаса-Праабражэнскі сабор.

У 1293 годзе Дзюдзенева раць мінула Цвер, але горад разарыў баскак Тахта-Цімур (Тахтамір). Міхаіл перайшоў на бок растоўска-яраслаўскіх князёў, якія былі саюзнікамі Андрэя Аляксандравіча ў яго барацьбе супраць старэйшага брата Дзмітрыя, і 1294 годзе ажаніўся з дачкой растоўскага князя Дзмітрыя, Ганнай (пасля Св. Ганнай Кашынскай), такім чынам атрымаўшы правы на Кашынскі ўдзел. Дзмітрый Аляксандравіч перад смерцю (1294) нейкі час жыл у Цверы. У 1295 годзе Міхаіл заключыў саюз з Ноўгарадам «ці ад татарына, ці ад каго-небудзь іншага».

Барацьба з Масквой[правіць | правіць зыходнік]

Ліцавы летапісны збор: сцэна зневажання і забойства князя

Пасля смерці вялікага князя Андрэя Аляксандравіча (1304) разгарнулася барацьба паміж Міхаілам Яраславічам Цвярскім, які атрымаў ярлык на вялікае княжанне ўладзімірскае, і Юрыем Данілавічам Маскоўскім. Барацьба адбывалася за ўдзелы (Пераслаўль-Залескі 1305, Кастрама 1305, 1317, Гарадзец і Ніжні Ноўгарад 1311—1312), за ўплыў у Ноўгарадзе (Міхаіл арганізоўваў харчовую блакаду ў Таржку ў 1312, а таксама распачаў безвыніковы паход на сам Ноўгарад у 1314), за саюз з царквой (пасля смерці мітрапаліта Максіма ў 1305 годзе мітрапалітам стаў галіцкі іерарх Пётр, а не цвярскі — Геронцій). Міхаіл двойчы хадзіў на Маскву (1305 і 1308), але не змог яе ўзяць. У 1317 годзе ў Барценеўскай бітве цверычы разбілі масквічоў і татараў, а таксама стаялі з імі па двух берагах Волгі пад Кастрамой. У 1314 годзе цверычы пад Таржком разбілі наўгародцаў, і двойчы, у 1314 і 1317 гадах, стаялі з імі пад Цверру па двух берагах Волгі.

Гібель[правіць | правіць зыходнік]

Неўзабаве пасля Барценеўскай бітвы Канчака, якая патрапіла ў палон, памерла ў Цверы, цвярскі пасол быў забіты ў Маскве, і абодва князі паехалі ў Арду. Міхаіл прыехаў да хана пазней свайго суперніка. Юрый паспеў настроіць Узбека супраць цвярскога князя.

Адбыўся ханскі суд, пасля якога князя пасадзілі ў калодкі. Праз месяц, пасля доўгіх пакут і катаванняў, Міхаіл Цвярскі быў забіты людзьмі Юрыя Данілавіча і Каўгадыя. Труна з целам князя была перавезена ў Цвер толькі праз год, пасля заключэння дагавора паміж Юрыем і сынам Міхаіла Яраславіча Аляксандрам. Князь Міхаіл Цвярскі быў пахаваны ў Спаса-Праабражэнскім саборы на беразе Волгі (знесены ў савецкі час).

Кананізацыя[правіць | правіць зыходнік]

Міхаіл Цвярскі кананізаваны Рускай праваслаўнай царквой у ліку дабраверных[2] у 1549 годзе на другім Макар'еўскім саборы ў Маскве. У 1632 годзе адбылося здабыццё мошчаў князя. Дзень памяці — 5 снежня.

Сям'я і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Жонка — з 1294 года Ганна Кашынская, дачка Дзмітрыя Барысавіча Растоўскага.

Дзеці:

Продкі[правіць | правіць зыходнік]

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Юрый Уладзіміравіч Далгарукі
 
 
 
 
 
 
 
Усевалад Юр'евіч Вялікае Гняздо
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Яраслаў Усеваладавіч, князь уладзімірскі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Марыя Шварнаўна, князёўна яская
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Яраслаў Яраславіч Цвярскі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Мсціслаў Расціславіч Храбры
 
 
 
 
 
 
 
Мсціслаў Мсціславіч Удатны
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Феадосія Глебаўна Разанская
 
 
 
 
 
 
 
Расціслава Мсціслаўна Смаленская
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Кацян Сутоевіч
 
 
 
 
 
 
 
Марыя Кацянаўна
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Міхаіл Яраславіч Цвярскі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Юрый Міхайлавіч
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Ксенія Юр'еўна, баярыня наўгародская
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Ушавананне памяці[правіць | правіць зыходнік]

У геральдыцы[правіць | правіць зыходнік]

Намаляваная на гербе Цверы карона сімвалізуе Міхаіла Яраславіча — першага ў рускай гісторыі главу дзяржавы, які зваўся «самадзержцам». Сцяг Цверы на адным боку мае выяву герба горада, на іншым — Міхаіла Яраславіча і надпіс «Михаил Ярославич, покровитель города» («Міхаіл Яраславіч, заступнік горада»)[3][4](недаступная спасылка)[5].

Зноскі

  1. [Троицкая летопись. — М.,1950. с. 343 ]
  2. Святы дабраверны князь Міхаіл Цвярскі
  3. Гісторыя эмблемы і сімвала Цверы на афіцыйным сайце Адміністрацыі горада Цверы
  4. Отечестволюбец… Материалы международной научной конференции «Великий князь Тверской и Владимирский Михаил Ярославич: личность, эпоха, наследие», ноябрь 1996 г.
  5. Сцяг Цверы

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Цвярскія князі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]