Мішэль Рэнеры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мішэль Рэнеры
фр.: Michel Raineri
Род дзейнасці Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Францыі ў Эстоніі
Дата нараджэння 15 ліпеня 1959(1959-07-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 ліпеня 2017(2017-07-17)[1] (58 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства Сцяг Францыі Францыя
Бацька Леон Рэнеры
Маці Жанін Меню
Дзеці Гіём, Палін
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Officer of the National Order of Merit кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мішэль Рэнеры (фр.: Michel Raineri; 15 ліпеня 1959, Тулон, Францыя — 17 ліпеня 2017, Парыж) — французскі дыпламат, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Францыі ў Рэспубліцы Беларусь (2009—2013)[3], Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Францыі ў Эстоніі(2013—2016).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 15 ліпеня 1959 года ў Тулоне ў сям’і Леона Рэнеры, спецыяліста па тэхнічнай эксплуатацыі верталётаў і Жанін Меню, сядзелкі. Быў двойчы жанаты. Двое дзяцей: Гіём — гукаінжынер, прадзюсар спектакляў. Палін — актрыса, рэжысёр.

Адукацыя: Ліцэй Франсуа Араго (Перпіньян), Школа па падрыхтоўцы настаўнікаў пачатковых класаў (Перпіньян), падрыхтоўчы курс Нацыянальнай школы адміністрацыі (Парыжскі Інстытут палітычных даследаванняў), Нацыянальная школа адміністрацыі (1987—1989, выпуск «Свабода, роўнасць, братэрства»)

Таварыства: камандор Бардо, кавалера Праванса, мушкецёр Арманьяк, член таварыства вінаў «Бардо» і «Бардо сюперыёр»

З 1979 па 1985 прадстаўляў 5 разоў Францыю на чэмпіянаце свету па гульні ў скрабл (французская мова). Чэмпіён свету ў парах (з Роландам Ніно) у 1981 годзе (Монтре), віцэ чэмпіён свету ў парах (з Роландам Ніно) у 1983 годзе (Грэнобль), у суаўтарстве з П’ерам Андрэ Сігалам напісаў кнігу «Ключы для Скрабл» (Выдавецтва «Du Rocher»).

Аўтар двух раманаў: «Лідзі згубілася 13 разоў», «Дэкарт і Босюэ катаюцца на веласіпедзе», дзвюх тэатральных п’ес: «За вішнёвым садам», «Далікатная мафія», артыкулаў для калектыўных выданняў: прадмова да зборніка вершаў Амаду Ламін Салі «Дзікія вены» (Кракаў, 2003), артыкул «Ірына Котава, мастак нечаканага» ў прадмове да альбома «Уяўны Парыж» (Мінск, 2010)[4].

У 2013 годзе выйшла кніга М. Рэнеры «Чудотворные иконы Беларуси», уступленні да якой склалі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, а таксама Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Апошні таксама адзначыў, што аўтар правёў вялікую работу па зборы, вывучэнні і сістэматызацыі матэрыялу[5].

Перакладчык польскіх паэтаў Адамa Загаеўскага «Містыка для пачаткоўцаў» (Выдавецтва «Wydawnictwo literackie», 2005) і Малгажаты Хілары.

Будучы дырэктарам Французскага інстытута ў Кракаве, арганізаваў 2005 годзе ў Нацыянальным музеі Кракава рэтраспектыву, прысвечаную Ісааку Цэльнікеру, каардынаваў аднаўленне французскага павільёна ў Асвенцыме, на інаўгурацыі якога ў студзені 2005 года прысутнічаў Прэзідэнт Французскай Рэспублікі Жак Шырак.

Выкладчыцкая дзейнасць:

  • Інстытут палітычных даследаванняў (Парыж): курс семінараў «Міжнародныя адносіны ў юрыдычнай інтэрпрэтацыі»
  • Лектар у Нацыянальнай школе адміністрацыі (Парыж)
  • Лектар у Ягелонскім універсітэце (Кракаў),
  • Свабодны ўніверсітэт у Бжэска (Польшча): курс лекцый на польскай мове «Гісторыя палітычных ідэй з 18 стагоддзя да нашых дзён»

Памёр 17 ліпеня 2017 года ў Парыжы[6].

Пасады[правіць | правіць зыходнік]

  • 1978—1985: Настаўнік у дэпартаменце Усходнія Пірэнеі і ў Парыжы
  • 1 лютага 1989 года прызначаны Сакратаром замежных спраў
  • 1989—1992: Першы сакратар у Пасольстве Францыі ў Варшаве
  • 1992—1995: Цэнтральная адміністрацыя Міністэрства замежных спраў, супрацоўнік Юрыдычнага аддзела
  • 1995—1997: Дарадца ў Кабінеце Дзяржаўнага сакратара па пытаннях франкафоніі
  • 1997—1999: Памочнік пры Генеральным сакратары Міністэрства замежных спраў
  • 1999—2002: Дарадца, намеснік Кіраўніка дыпламатычнай місіі ў Дакары
  • 2002—2005: Генеральны консул, дырэктар Французскага інстытута ў Кракаве
  • 2005—2006: Дарадца Міністра юстыцыі па дыпламатычных пытаннях
  • 2006—2009: Цэнтральная адміністрацыя Міністэрства замежных спраў, намеснік дырэктара Упраўлення кадраў
  • снежань 2009—2013: Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Францыі ў Рэспубліцы Беларусь
  • 2013—2016: Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Францыі ў Эстоніі  (фр.)

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Кавалер Нацыянальнага ордэна «За заслугі»
  • Кавалер ордэна Ганаровага легіёна

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі