Мікола Бусько
Мікола Бусько | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 30 верасня 1940 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 чэрвеня 2023 (82 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Гады творчасці | з 1970 |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Міко́ла Бусько, поўнае імя Мікалай Іосіфавіч Бусько (30 верасня 1940, в. Пагарэлка, Карэліцкі раён, Баранавіцкая вобласць — 18 чэрвеня 2023) — беларускі паэт.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Турэцкай сярэдняй школы Карэліцкага раёна ў 1959—1962 гадах служыў у войску. У 1962 годзе скончыў Баранавіцкі тэхнікум лёгкай прамысловасці, а ў 1967 годзе — выяўленчы факультэт Маскоўскага завочнага народнага ўніверсітэта мастацтваў. У 1963—1965 гадах працаваў рабочым на лесагандлёвай базе. У 1965—1967 гадах быў афарміцелем у Доме афіцэраў, у 1967—1976 гадах — на мясакамбінаце, з 1976 года — афарміцель аўтобуснага парка ў Баранавічах.
Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1989 года[1].
Памёр 18 чэрвеня 2023 года ў Баранавічах.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Першыя вершы апублікаваў у 1970 годзе ў раённым друку[1].
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1989 года.
Вершы друкаваў у часопісах «Полымя», «Беларусь», «Маладосць», газеце «Літаратура і мастацтва», а таксама ў калектыўных зборніках «Дзень паэзіі», «Паэзія Берасцейшчыны»[2].
Аўтар кнігі паэзіі «У Нёмна на плячах» (1986)[1], «Ад галінкі да сучка — тэлефон у павучка» (1993), «Сузор’е Шаляў» (1995), «Шасцікрылец Хмарагон» (1997).
У 2012 годзе ўзнагароджаны літаратурнай прэміяй імя У. Калесніка за кнігу прозы «Сляды ад верасня».
Зноскі
- ↑ а б в Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.. С. 76
- ↑ Мікола Бусько(недаступная спасылка)
- Нарадзіліся 30 верасня
- Нарадзіліся ў 1940 годзе
- Нарадзіліся ў СССР
- Памерлі 18 чэрвеня
- Памерлі ў 2023 годзе
- Памерлі ў Баранавічах
- Выпускнікі Завочнага народнага ўніверсітэта мастацтваў
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты Беларусі
- Паэты паводле алфавіта
- Беларускамоўныя паэты