Мірскі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мірскі раён
Краіна
Уваходзіць у Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтр Мір
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940
Дата скасавання 17 снежня 1956

Мі́рскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка у БССР у 19401956. Цэнтр — гарадскі пасёлак Мір. Тэрыторыя 0,7 тыс. км² (1941).

Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавіцкай вобласці БССР. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 12 сельсаветаў: Аюцавіцкі, Жухавіцкі, Крышылоўшчынскі, Некрашэвіцкі, Прылуцкі, Сімакаўскі, Сіняўскі, Скорыцкі, Слабодскі, Турэцкі, Ушанскі, Ярэміцкі. 17 лістапада 1948 года ўтвораны Мядзвядскі сельсавет. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Аюцавіцкі, Крышылоўшчынскі, Мядзвядскі, Некрашэвіцкі, Сіняўскі, Скорыцкі, Слабодскі сельсаветы, утвораны Лукскі сельсавет. 17 снежня 1956 раён скасаваны, тэрыторыя далучана да Карэліцкага раёна.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мірскі раён // // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 5. М — Пуд / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. – С. 209. — ISBN 985-11-0141-9.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.