Мікалай Васільевіч Стас
Мікалай Васільевіч Стас | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 мая 1944 (80 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | дызайнер, мастак |
Месца працы | |
Жанр | графічны дызайн[d] |
Вучоба | |
Уплыў | Алег Віктаравіч Чарнышоў і Павел Апанасавіч Семчанка |
Член у |
Мікалай Васільевіч Стас (нар. 20 мая 1944) — беларускі дызайнер і мастак.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 20 мая 1944 года ў сяле Дзмітраўка, Адэская вобласць, Украіна.
У 1973 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці «інтэр’ер і абсталяванне». Быў вучнем у А. В. Чарнышова і П. А. Семчанка.
У 1970-х працаваў у Навукова-даследчым інстытуце тэхнічнай эстэтыкі.
У 1982 супрацоўнічаў з ВІА «Песняры». Займаўся сцэнаграфіяй, распрацоўкай сцэнічных касцюмаў і фірменнай графікі.
У 2002 годзе перамог у конкурсе на дызайн лагатыпа тэлеканала АНТ і зрабіў для яго фірменны стыль. Аўтар фірменнага стыля завода «Гарызонт», «Беларускага цэнтра моды» і брэнда «Мілавіца».
Член Беларускага саюза дызайнераў з 1987 года.
Жыве і працуе ў аграгарадку Слабодка, Беларусь.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Н. В. Федасеенка. Белорусский союз дизайнеров. — Мінск: Белорусский союз дизайнеров, 1998. — С. 316. — ISBN 985-6534-01-1.