Мацвей Львовіч Федароўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з М. Л. Федароўскі)
Мацвей Львовіч Федароўскі
Дата нараджэння 9 жніўня 1927(1927-08-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 чэрвеня 1992(1992-06-11) (64 гады)
Прафесія тэатральны акцёр
Тэатр
Член у
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Мацвей Львовіч Федароўскі (9 жніўня 1927, Кіеў11 чэрвеня 1992) — беларускі акцёр, педагог. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1959).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1948 годзе студыю пры Кіеўскім рускім драматычным тэатры імя Лесі Украінкі. Працаваў у тэатрах Расіі, Латвіі. У 1950—1960 у Беларускім тэатры імя Я. Коласа, з 1961 у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы. Адначасова з 1969 года выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, з 1975 года — у Мінскім інстытуце культуры.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1963 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Яго творчая індывідуальнасць адметная сцэнічным тэмпераментам, майстэрствам стварэння выразнага пластычнага малюнка, раскрыцця тонкіх душэўных зрухаў героя. Сярод роляў: у тэатры імя Я. Коласа — Лабановіч («Навальніца будзе» паводле Я. Купалы), Паніч («Раскіданае гняздо» Я. Купалы), Рабцаў («Ворагі[ru]» М. Горкага), Гамлет («Гамлет» У. Шэкспіра), Збышак («Мараль пані Дульскай[pl]» Г. Запольскай) і інш.; у тэатры імя Я. Купалы — Дзед, І. Крандзялёў («Зацюканы апостал», «Таблетку пад язык» А. Макаёнка), Аскольд, Патанін («Выклік багам», «Начное дзяжурства» А. Дзялендзіка), Інквізітар і («Напісанае застаецца» А. Петрашкевіча), Гарадулін («На ўсякага мудраца хапае прастаты[ru]» А. Астроўскага), Неджмі («Дзівак» Назыма Хікмета), Саша Маткоў («Традыцыйны збор» В. Розава), Вангель («Жанчына з мора» Г. Ібсена) і I інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]