Раскіданае гняздо (спектакль, Нацыянальны тэатр імя Якуба Коласа)
Выгляд
| «Раскіданае гняздо» | |
|---|---|
| Сцэна са спектакля | |
| Жанр | трагедыя ў 2-х дзеях |
| Заснаваны на |
п’есе Я.Купалы «Раскіданае гняздо» |
| Краіна | Беларусь |
| Мова | беларуская |
| Год | 13 снежня 1951 |
| Пастаноўкі |
Нацыянальны тэатр імя Якуба Коласа |
«Раскіданае гняздо» — спектакль, пастаўлены ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа па аднайменнай п’есе Янкі Купалы. Прэм’ера адбылася 13 снежня 1951 года. Спектакль быў з поспехам паказаны ў 1955 годзе ў Маскве на дэкадзе беларускага мастацтва і літаратуры, а пасля ў шматлікіх гарадах СССР.[1]
Асаблівасці пастаноўкі
[правіць | правіць зыходнік]
Пры пастаноўцы п’есы былі зроблены асобныя купюры ў тэксце, уведзеныя песні на словы Я. Купалы. Твор вырашаўся як гераічная народная драма, жыццёвы верагодная па сцэнічных вобразах (Незнаёмы — піцерскі рабочы і інш.) і дэталях пастаноўкі, з псіхалагічным абгрунтаваннем і падрабязнай распрацоўкай паводзін і ўчынкаў персанажаў.[1]
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Няфёд Ул. Беларускі тэатр імя Якуба Коласа. — Мн., 1976.