Міхась Круталевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з М. М. Круталевіч)
Jump to navigation Jump to search
Міхась Круталевіч
Дата нараджэння 15 жніўня 1956(1956-08-15) (63 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці філолаг
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Міха́сь (Міхаіл) Міха́йлавіч Крутале́віч (нар. 15 жніўня 1956, в. Каранец Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі вучоны і выкладчык. Кандыдат філалагічных навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Ад 1973 да 1974 года працаваў выкладчыкам фізічнай культуры ў васьмігадовай школе.

У 1974 годзе паступіў на філалагічны факультэт БДУ, у 1979 годзе скончыў яго. Потым вучыўся ў аспірантуры на філалагічным факультэце БДУ (скончыў у 1982 годзе). У 1982 годзе пачаў працаваць на пасадзе асістэнта кафедры агульнага рускага мовазнаўства Мінскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя А. М. Горкага (цяпер Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка). Ад 1983 да 1985 года служыў ва ўзброеных сілах СССР, камандзір дэсантна-штурмавога ўзвода. Пасля працаваў старэйшым выкладчыкам і, нарэшце, дацэнтам. У 1987 годзе абараніў дысертацыю на атрыманне навуковай ступені кандыдата філалагічных навук па спецыяльнасці «Мовы народаў СССР». Тэма тычылася гістарычнага іменнага словаўтварэння. Навуковы кіраўнік Леў Шакун. У 1991 годзе прызначаны намеснікам дэкана факультэта беларускай філалогіі і культуры БДПУ імя Максіма Танка, адначасова працаваў дацэнтам. У 1996 годзе стаў дэканам факультэта народнай культуры БДПУ імя Максіма Танка. У 2009 годзе факультэт быў рэарганізаваны і Міхась Міхайлавіч заняў пасаду дэкана толькі што створанага факультэта фізічнага выхавання БДПУ імя Максіма Танка[1].

У 2016—2017 гадах працаваў намеснікам дэкана факультэта аздараўленчай фізічнай культуры і турызму БДУФК. Ад 2017 года загадчык кафедры фізічнага выхавання МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ.

Навукова-метадычныя працы[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш за 80 навукова-метадычных прац. Удзельнічаў у стварэнні першага ў Беларусі «Словаўтваральнага слоўніка беларускай мовы» (2000), «Школьнага словаўтваральнага слоўніка беларускай мовы» (2011), вучэбных дапаможнікаў і падручнікаў па беларускай мове для 10 і 11 класаў агульнаадукацыйных школ (1999, 2000, 2004). Суаўтар эксперыментальных падручнікаў для 11 і 12 класаў агульнаадукацыйнах школ з 12-гадовым навучаннем (2004, 2005). Суаўтар падручнікаў па беларускай мове (прафесійная лексіка), стараславянскай мове і фізічным выхаванні. Таксама займаўся словаўтварэннем рускай мовы (суаўтар школьнага дапаможніка па словаўтварэнні рускай мовы).

Арганізацыйная праца[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з арганізатараў міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцый, прысвечаных мастацтву, адукацыі, культуры, спорту і турызму, здароўю студэнцкай моладзі (1998—2000, 2002, 2004, 2006, 2008, 2011, 2013). Член Выканаўчага камітэта Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту, сябар Прэзідыума Беларускай алімпійскай акадэміі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Факультет ФФВ. УО «БГПУ Имени Максима Танка»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]