Міхаіл Піліпавіч Чэпік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з М. П. Чэпік)
Міхаіл Піліпавіч Чэпік
Фатаграфія
Дата нараджэння 3 жніўня 1925(1925-08-03) (98 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Жанр станковы жывапіс[d], акварэль, сцэнаграфія, плакат і графіка
Вучоба
Уплыў Леў Мееравіч Лейтман і Валянцін Віктаравіч Волкаў
Член у

Міхаіл Піліпавіч Чэпік (3 жніўня 1925, в. Залессе, Лепельскі раён, Віцебская вобласць — 22 лістапада 2000) — беларускі мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў у 1951 годзе Мінскае мастацкае вучылішча. Вучыўся ў Л. Лейтмана, В. Волкава. Удзельнік мастацкіх выставак з 1953 года[1].

Працаваў у 1951—1985 гадах мастаком-сцэнографам у Дзяржаўным тэатры оперы і балета БССР. Член Беларускага саюза мастакоў з 1961 года[1], член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1960 года.

Жыў у г. Мінску[1]. Памёр 22 лістапада 2000 года[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу, а таксама ў акварэлі[1], графіцы, плакаце[2] і сцэнаграфіі[1]. Асноўныя творы: «Вечар у вёсцы» (1953)[2], палотны «1941 год», «За намі родная зямля» (1958[2])[1], «Горад увечары» (1961)[2], «Уставай, краіна агромністая…» (1967[2])[1], «Курган славы» (1970)[2], «Свята ўраджаю», «Балада», «Пра справы надзённыя», «На Купалле» (1975[2]), «Дрэва дружбы», «Партызанская быль» (1985[2]), «Асенні прыпар», «Маладзёжная брыгада», «Працоўныя будні» (1973[2]), «Час цвіцення траў» (1980[2]), «Вячоркі» (1989)[2], «Бульба» (1991)[2], «Над родным Нёманам. Я. Колас», «Сон» (абедзве 1992)[2], «Жніво», «Суровы час», «Паэт», «Буслы», «Адцвіла грэчка», «Азёрны край», «Лепельскі край»; партрэт В. Чарнабаева; серыя акварэляў і малюнкаў пра Мінск і Міншчыну; дэкарацыі да спектакля «Вертэр» Ж. Маснэ[1] (1959[2]). Творы вызначаюцца прастатой, раўнавагай і суразмернасцю кампазіцыі, яркай дэкаратыўнасцю, паэтызацыяй вобразаў[2].

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах БСМ[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з Чэпік Міхаіл Піліпавіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.
  2. а б в г д е ё ж з і к л м н о п Л. Ф. Салавей. Чэпік Міхаіл Піліпавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]