Майсей Лейвікавіч Співак

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з М. Співак)
Jump to navigation Jump to search
Майсей Лейвікавіч Співак
Дата нараджэння 22 снежня 1919(1919-12-22)
Месца нараджэння мястэчка Нароўля, Гомельская губерня
Дата смерці 23 ліпеня 1943(1943-07-23) (23 гады)
Месца смерці сяло Сцяпанаўскае, Свярдлоўскі раён, Арлоўская вобласць
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19391943
Званне лейтэнант
Бітвы/войны Савецка-фінляндская вайна, 1939-1940, Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Майсей Лейвікавіч Співа́к (22 снежня 191923 ліпеня 1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).

М. Л. Співак нарадзіўся ў мястэчку Нароўля Рэчыцкага павета Гомельскай губерні (зараз горад Нароўля). Скончыў сямігодку, працаваў бухгалтарам. У Чырвонай Арміі з 1939 года. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг. Пасля сканчэння вайны працягваў ваенную службу ў раёне горада Гродна. У 1940 годзе скончыў палкавую школу.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 г. на Заходнім, Бранскім і Цэнтральным франтах. Удзельнічаў ў абароне Беластока, Гомеля, на Смаленскім напрамку, бітве пад Масквой і Курскай бітве.

Ад'ютант камандзіра 409-га стралковага палка (137-я стралковая дывізія, 48-я армія, Цэнтральны фронт) лейтэнант Співак вызначыўся 23 ліпеня 1943 г. ў баях у раёне сяла Сцяпанаўскае (Свярдлоўскі раён, Арлоўская вобласць). У крытычны момант бою ўзначаліў батальён другога эшалону, павёў яго ў атаку, фарсіраваў раку Неруч, захапіў плацдарм і утрымліваў яго да падыходу асноўных сіл палка.
Лейтэнант М. Л. Співак загінуў у гэтым баі. Пахаваны ў брацкай магіле на станцыі Зміёўка (Свярдлоўскі раён Арлоўскай вобласці).

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 жніўня 1943 г. лейтэнанту Співаку Майсею Лейвікавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імем Героя названы вуліцы ў гарадах Нароўлі, Гомелі, Арле.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 112—113. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Майсей Лейвікавіч Співак на сайце «Героі краіны»