Перайсці да зместу

Міхаіл Сяргеевіч Кацар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з М. С. Кацар)
Міхаіл Сяргеевіч Кацар
Дата нараджэння 25 кастрычніка (7 лістапада) 1906 ці 1906[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 сакавіка 1995(1995-03-31) ці 1995[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастацтвазнавец, гісторык архітэктуры, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера мастацтвазнаўства[2], гісторыя архітэктуры[d][2] і мастацтва Беларусі[d][2]
Месца працы
Навуковая ступень доктар мастацтвазнаўства (1952)
Навуковае званне
Альма-матар
Партыя
Член у

Міхаіл Сяргеевіч Ка́цар (25 кастрычніка (7 лістапада) 1906, в. Клімавічы, Сенненскі павет, Магілёўская губерня — 31 сакавіка 1995) — беларускі савецкі гісторык мастацтва. Доктар мастацтвазнаўства (1952), прафесар (1956).

Нарадзіўся ў вялікай сялянскай сям’і. У 15 год уступае ў камсамол, збірае падаткі з сялян, абіраецца сакратаром камсамольскай ячэйкі, далей працуе піянерважатым, вучыцца ў партшколе. Член КПСС з 1928 года. Браў удзел у будоўлі Магнітагорска і шахтаў Кузбаса, вучыўся на рабфаку ў Свярдлоўску.

Скончыў Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры ў 1939 годзе. Пасля заканчэння паступіў у аспірантуру Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі. Пасля ранення ў 1942 г. і дэмабілізацыі з войска вярнуўся да навуковай працы ў аспірантуры Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта і ў 1943 г. абараніў дысертацыю «Беларуская архітэктура XI—XVI стст.». Па вяртанні ў Беларусь у 1949 г. паступіў у дактарантуру Інстытута мастацтвазнаўства АН СССР і ў 1952 г. абараніў доктарскую дысертацыю па архітэктуры Беларусі XVII—XVIII стагоддзяў. У 1956 г. атрымаў званне прафесара[3].

Працаваў загадчык аддзела музея-сядзібы «Кускова», старшым рэдактарам выдавецтва «Мастацтва». Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[4].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1946 года[5]. З 1946 г. у АН БССР (у 1946—1950 гг. у Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва, у 1950—1957 гг. у Інстытуце літаратуры, у 1957—1964 гг. загадчык сектара выяўленчага мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору). У 1953—1956 гг. загадчык кафедры выяўленчага мастацтва Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута[4].

Удзел у стварэнні дзяржаўнага сцяга БССР

[правіць | правіць зыходнік]

Браў непасрэдны ўдзел у стварэнні дзяржаўнага сцяга БССР, на якім змешчаны беларускі геаметрычны арнамент. У той час Кацар працаваў у Інстытуце літаратуры і мастацтва АН БССР і рыхтаваў да абароны доктарскую дысертацыю. Ён такім чынам апісвае стварэнне сцяга БССР:

В 1951 г. меня пригласил пред. АН БССР Гращенков и сказал, что Верховный совет БССР поручил АН БССР создать эскиз флага БССР и что Академия наук поручает это сектору изобразительного искусства. При этом было сказано, что флаг должен быть оригинальным, отличаться от флагов других республик, чтобы флаг выражал основную идею народа и государства Белоруссии. И вот в старых архивах был обнаружен орнаментальный узор, означающий Восходящее солнце. Он был вышит на полотенце кр. Маркевич М. из дер. Костелище Сенненского р. Вот этот узор и был положен в основу орнаментального узора флага[3].

Выбар арнамента для сцяга тлумачыўся тым, што вобраз узыходзячага сонца атаясамляўся з сімвалам рэвалюцыі, барацьбы народа за свабоду.

Пры гэтым Матрона Маркевіч была роднай сястрой вучонага, муж яе Аляксей Маркевіч быў рэпрэсаваны і расстраляны ў 1937 г.[6] Упершыню яе імя ў якасці аўтаркі арнамента згадваецца Кацарам толькі ў 1991 г. Калегам Кацар не распавядаў пра сваяцтва з Матронай, а сваякам — пра тое, што скарыстаў сястрын арнамент. Паводле прафесара Яўгена Сахуты: «Гэта вядома было, хоць нідзе і не публікавалася, ці ён сам распавядаў, ці што. Але гісторыю пра Матрону Маркевіч ведалі. Па руках доўгі час хадзіў ягоны рукапіс, і ў культурным асяродку пра гэта было вядома»[6].

Пры гэтым выкарыстаны арнамент зусім не характэрны для Віцебшчыны і фіксуецца ў Падняпроўі (Чачэрскі, Гомельскі ці Веткаўскі раёны), што ставіць пад сумнеў версію з аўтарствам ручніка Матроны Маркевіч, агучаную М. Кацарам у 1991 г.[3][7] Вольга Лабачэўская лічыць, што «канструяванне факта з ручніком Матроны сталася для М. Кацара асабістым „прабачэннем“, сімвалічным адкупленнем віны перад памяццю сястры і яе нашчадкамі, дазваляла рэабілітаваць сямейную гісторыю»[3].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы па праблемах гісторыі беларускага старажытнага і савецкага мастацтва і архітэктуры[4], у т.л. «Беларуская архітэктура» (Мінск, 1956), «Архітэктура і горадабудаўніцтва Беларусі» (Мінск, 1957, у аўтарскім калектыве)[5].

  • Белорусская архитектура. Исторический очерк. Мн., 1956.
  • Скульптура Савецкай Беларусі. Мн., 1957.
  • Нарысы па гісторыі выяўленчага мастацтва Савецкай Беларусі. Мн., 1960.
  • Изобразительное искусство Белоруссии дооктябрьского периода. Мн., 1969.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 21 лістапада 2024.
  2. а б в Czech National Authority Database Праверана 22 лістапада 2024.
  3. а б в г Вольга Лабачэўская. Патрыятычная міфалогія беларускага арнаменту прафесара М. С. Кацара // Беларускі фальклор. Матэрыялы і даследаванні. Выпуск 8. Мінск: Беларуская навука, 2021. — С. 9—44.
  4. а б в БелСЭ 1972.
  5. а б Архітэктары Савецкай Беларусі 1991.
  6. а б Маці — помнік у цэнтры гораду, бацьку — яма ў лесе. Радыё Свабода. 07.03.2018.
  7. Зміцер Скварчэўскі. Містыфікацыя прафесара Кацара // Наша гісторыя. № 3. 2021. С. 17—21.