Мікалай Сцяпанавіч Палянкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з М. С. Палянкоў)
Мікалай Сцяпанавіч Палянкоў
Дата нараджэння 19 снежня 1921(1921-12-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 2005(2005)
Грамадзянства  Беларуская ССР Беларусь
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр партрэт і пейзаж
Вучоба
Уплыў Валянцін Канстанцінавіч Дзежыц і Леў Мееравіч Лейтман
Член у

Мікала́й Сцяпа́навіч Палянко́ў (19 снежня 1921, Барань2005) — беларускі мастак. Член БСМ з 1956 года[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1938 па 1941 гады вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы. У 1949 годзе паспяхова скончыў Растоўскае мастацкае вучылішча імя М. Б. Грэкава, дзе вучыўся пад кіраўніцтвам В. К. Дзежыца і Л. М. Лейтмана. З 1958 года ўдзельнічаў у абласных і рэспубліканскіх выставах. Жывапісец, працаваў у галіне тэматычнай карціны, партрэта, пейзажу. Ствараў партрэты працаўнікоў вёскі, лірычныя пейзажы Гомельшчыны[2].

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Жыў і працаваў у Гомелі, Беларусь.

Асноўныя творы[правіць | правіць зыходнік]

  • «На іспытах» (1954)
  • «У звальненні» (1964—1965)
  • «Завочніца»
  • «Час экзаменаў» (1967)

пра Вялікую Айчынную вайну:[правіць | правіць зыходнік]

  • «Бярозавы сок» (1968—1969)[3]

Зноскі

  1. Полянков Н.С. (руск.). Галерея ДК. Праверана 30 студзеня 2018.
  2. Полянков Н.С. 1921 (руск.). Соцреализм. Праверана 30 студзеня 2018.
  3. Выставка одной картины «Березовый сок» белорусского живописца Николая Полянкова. (руск.). Гомельский дворцово-парковый ансамбль. Праверана 30 студзеня 2018.