Навасяды
Выгляд
Назву Навася́ды маюць:
Населеныя пункты
[правіць | правіць зыходнік]- Гродзенская вобласць:
- Навасяды — вёска ў Гальшанскім сельсавеце Ашмянскага раёна
- Навасяды — вёска ў Жупранскім сельсавеце Ашмянскага раёна
- Навасяды — вёска ў Кальчунскім сельсавеце Ашмянскага раёна
- Навасяды — хутар у Ашмянскім раёне
- Навасяды 1 — вёска ў Каменналогскім сельсавеце Ашмянскага раёна
- Навасяды 2 — вёска ў Каменналогскім сельсавеце Ашмянскага раёна
- Навасяды — вёска ў Воранаўскім раёне
- Навасяды — вёска ў Іўеўскім раёне
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Усе існыя на сёння Навасяды лакалізуюцца ўздоўж цяперашняй літоўскай мяжы.
Літоўскія прозвішчы Nausėda, Nausėdas, Nausiedas, паводле "Слоўніка літоўскіх прозвішчаў", канцэнтруюцца збольшага на старым літоўска-прускім памежжы.
Вядомы балцка-прускі тапонім Nawun-seden (па-нямецку перакладзены як Neuendorf "Новая вёска", ад пасляваеннага часу Nowa Wieś Wielka ў "прускай" частцы Польшчы), з першым складнікам ад прускага naws "новы". Той жа корань (sed- / sad-) у прускіх тапонімах Sadel, Daub-sadel, Kurk-sadel, яго звязваюць з літоўскім soda, sodžius "вёска, сядзіба".
На тэрыторыі астатняй Беларусі назве Навасяды адпавядае назва Наваселле.
Спіс значэнняў слова або словазлучэння са спасылкамі на адпаведныя артыкулы. Калі вы трапілі сюды з іншага артыкула Вікіпедыі, можаце вярнуцца і ўдакладніць спасылку, каб яна вяла да пэўнага артыкула. |