Перайсці да зместу

Каменналогскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каменналогскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Ашмянскі раён
Уключае 42 (31 вёска і 11 хутароў)[1]
Адміністрацыйны цэнтр Каменны Лог
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2019) 689
Часавы пояс UTC+3
Код аўтам. нумароў 4
Афіцыйны сайт

Каменнало́гскі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Каменны Лог.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Ашмянскага раёна Маладзечанскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Цудзенішкаўскага і Янканцаўскага сельсаветаў[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 22 лістапада 2012 года скасаваны хутары Вільянова, Выгада і Дзітраўшчына[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (45 населеных пунктаў) — 919 чалавек[4], з іх 84,2 % — беларусы, 11,9 % — палякі, 2,3 % — рускія, 0,6 % — літоўцы[5]; паводле перапісу 2019 года (42 населеныя пункты) — 689 чалавек[6].

Зноскі

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.