Наддзвінне
«Наддзвінне», Народнае літаратурнае аб’яднанне «Наддзвінне» — аб’яднанне беларускіх пісьменнікаў, створанае ў 1926 годзе у Полацку, як Полацкі філіял «Маладняка». З’яўляецца адным з найстарэйшых у Беларусі, і па сённяшні дзень працягвае сваю творчую працу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Праз «Наддзвінне» прайшло нямала вядомых беларускіх літаратараў. Сярод паэтаў членамі аб’яднання былі А. Дудар, А. Звонак, сярод празаікаў — Я. Скрыган. У перадваенны час тут заявілі пра сябе Э. Самуйленак, П. Броўка, Т. Хадкевіч. У літаб’яднанні рабілі свае першыя крокі такія пісьменнікі, як Г. Бураўкін, В. Лукша, М. Барэйша, Н. Гальпяровіч і інш.
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Удзельнікамі аб’яднання выдаюцца аўтарскія і калектыўныя зборнікі паэзіі, праводзяцца літаратурныя вечарыны і творчыя сустрэчы. Таксама ў газеце «Полацкі веснік» заўсёды друкуецца літаратурная старонка.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бабко, М. У. «Надзвінне» литературное объединение белорусских писателей / М. У. Бабко // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Минск : БелЭн, 2007. — Т. 5 : Минск-Педиатрия. — С. 290.
- Балдоўскі, М. Я. Ад вытокаў роднай зямлі / М. Я. Балдоўскі; гутарыла Т. Філімонава // Полацкі веснік. — 2010. — 23 ліп. — С. 5.
- Габриэлян, О. Н. Полоцкое народное литературное объединение «Надзвінне» / О. Н. Габриэлян // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 2. — С. 350.
- Загурская, Г. На творчым шляху, або Натхняе полацкая зямля / Г. Загурская // Полацкі веснік. — 2011. — 18 лістап. — С. 7.
- Загурская, Г. «Наддзвінне»: ад пачатку да сёння / Г. Загурская // Літаратура і мастацтва. — 2012. — 12 кастр. — С. 7.
- Кірылаў, Г. І. «Надзвінне» / Г. І. Кірылаў // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1 : Дадатак : Шчытнікі-Яя. — С. 432.
- Мелешко, В. На поэтической волне / В. Мелешко // Полацкі веснік. — 2016. — 20 снеж. — С. 7.
- Мукамол, Л. Чары Надзвіння / Л. Мукамол, Г. Сакалова // Літаратура і мастацтва. — 2008. — 19 снеж. — С. 14.
- Надзвінне : альманах Полацкага народнага літаратурнага аб’яднання. — Полацк : Спадчына Ф. Скарыны, 1999. — 159 с.
- «Надзвінню» — 75 // Літаратура і мастацтва. — 2001. — 14 верас. — С. 12.
- Сіўко, Ф. Паэзія збліжае гарады / Ф. Сіўко // Народнае слова. — 2002. — 25 крас. — С. 8.
- Ступакова, И. П. Встреча с читателями / И. П. Ступакова // Полацкі веснік. — 2016. — 26 лют. — С. 19.
- Філімонава, Т. Ад пачатку — да сёння / Т. Філімонава // Полацкі веснік. — 2016. — 27 снеж. — С. 7.