Перайсці да зместу

Эдуард Людвігавіч Самуйлёнак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдуард Людвігавіч Самуйлёнак
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 5 (18) жніўня 1907
Месца нараджэння
Дата смерці 12 лютага 1939(1939-02-12)[1] (31 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, пісьменнік, журналіст
Гады творчасці з 1928
Жанр аповесць[d]
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эдуард Людвігавіч Самуйлёнак (5 жніўня 1907, Санкт-Пецярбург — 12 лютага 1939) — беларускі празаік, драматург.

Нарадзіўся ў рабочай сям’і. Вучыўся ў Петраградскай польскай гімназіі. Юнацкія гады правёў на радзіме бацькі ў вёсцы Бандзелі (Верхнядзвінскі раён), куды маці пасля мабілізацыі мужа ў Чырвоную Армію (1918) пераехала на сталае жыхарства. Хадзіў пільшчыкам па вёсках, займаўся самаадукацыяй. Уваходзіў у нефармальнае аб’яднанне ТАВІЗ. Загадваў хатай-чытальняй, быў сакратаром камсамольскай ячэйкі Росіцкага сельсавета. У 1929—1930 гадах служыў у Чырвонай Арміі. Працаваў у рэдакцыях газет «Чырвоная Полаччына» (1930—1933), «Літаратура і мастацтва» (1934—1939).

У 1934 годзе Эдуад Самуйлёнак пераехаў у Мінск, дзе цалкам заняўся літаратурнай працай. З ініцыятывы Максіма Горкага ў маі 1935 года разам з Віталём Вольскім, Міколам Хведаровічам і Барысам Мікулічам паехаў у Грузію для абмену творчым вопытам і ўстанаўлення культурных сувязей паміж братнімі рэспублікамі, вынікам чаго з’явіліся нарысы «Сакрэт Кварцхелія», «Аджарыс — Цхалі», «Радзіма марганца» і першая кніга рамана «Будучыня» (1936—1938).

Магіла Эдуарда Самулёнка на Вайсковых могілках

Памёр 12 лютага 1939 года. Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска.

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1939).

Дэбютаваў вершам у 1928 г. (газета «Чырвоная Полаччына»). Першае апавяданне «Апошні заказ» апублікаваў у 1929 г. таксама ў «Чырвонай Полаччыне». Выйшлі аповесць «Тэорыя Каленбрун» (1934), зборнікі апавяданняў «Пункт апоры» (1935), «Дачка эскадрона» (1937), «Паляўнічае шчасце» (1950), «Апавяданні» (1958, 1967), раман «Будучыня» (1938), апавяданне «Пагібель воўка» (1939), «Апавяданні і аповесць» (1977), кнігі Выбраных твораў (1940, 1948), «Выбраных апавяданняў» (1946), Збор твораў у 2 тамах (1952).

Аўтар п’ес «Сяржант Дроб» (інсцэніроўка аповесці «Тэорыя Каленбрун», апублікавана і пастаўлена ў 1935), «Пагібель воўка» (апублікавана і пастаўлена ў 1939).

Зноскі

  1. а б в Самуйлёнок Эдуард Людвигович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.