Перайсці да зместу

Валянцін Антонавіч Лукша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянцін Антонавіч Лукша
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 16 лістапада 1937(1937-11-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 верасня 2012(2012-09-15) (74 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, публіцыст, паэт, перакладчык, дзіцячы пісьменнік, пісьменнік
Гады творчасці з 1956
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды

Валянцін Антонавіч Лукша (16 лістапада 1937, Полацк — 2012) — беларускі паэт, публіцыст, драматург, перакладчык.

Нарадзіўся ў сям’і служачага. Скончыў Полацкі лясны тэхнікум (1956) і Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1976). Працаваў памочнікам таксатара Пензенскай аэрафоталесаўпарадчай экспедыцыі. У 1958 г. — інструктар Полацкага гаркама камсамола, камсорг трэста № 16 «Нафтабуд». З 1961 г. — літсупрацоўнік полацкай газеты «Сцяг камунізму», загадчык аддзела міжраённай газеты «Ленінская іскра» (Полацк), карэспандэнт Беларускага радыё, загадчык аддзела літаратуры і мастацтва рэспубліканскай газеты «Чырвоная змена», адказны сакратар штомесячніка «На экранах Беларусі», з 1973 г. — старшы рэдактар, з 1975 г. — галоўны рэдактар Галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычнага вяшчання Беларускага радыё, у 1980—1998 гг. — дырэктар выдавецтва «Юнацтва».

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1956 годзе (апублікаваны верш у «Віцебскім рабочым»). Выйшлі кнігі вершаў «Гарады нараджаюцца сёння» (1964), «Атава» (1969), «Споведзь» (1973), «Белыя берагі» (паэма-хроніка, 1981), «Радзімыя плямы» (вершы і фельетоны, 1982), «Сляды памяці» (вершы і паэма, 1986), «Агонь і попел» (драматычныя паэмы, 1989), кніжкі вершаў, казак для дзяцей «Аркестр» (1972), «Зялёная бальніца» (1974), «Лета — круглы год» (1978), «Крылаты цэх» (1982), «Чароўны камень» (1987). Выдаў кнігі публіцыстыкі «Наша полацкая прафесія» (1966), «Рамантыкі шасцідзесятых» (1967), «Дзесяць дарог да чароўнага» (1970), «Полацк» (1973).

Аўтар п’ес, пастаўленых на тэатральнай сцэне, тэлебачанні і радыё, «Інтэгралы на цэгле» (1974), «Мая радня» (1975), «Свае крылы» (1976), «Вецер веку» (паводле аднайменнага рамана І. Гурскага, 1977), «Калі вяртаюцца буслы» (1982), «Асоль» (паводле твораў А. Грына, 1984), "Пад шыфрам «Зорачка» (1985), «Чароўны камень» (1985).

Пераклаў п’есы С. Міхалкова «Дарагі хлопчык» (1986), М. Рошчына «Уся Надзея» (1986), Е. Тарахоўскай «Казка пра Ямелю» (1990). Напісаў лібрэта оперы «Барвовы золак» (пастаўлена ў 1979 годзе).

Узнагароды і прэміі

[правіць | правіць зыходнік]

Амерыканскім біяграфічным інстытутам В. Лукшу тройчы надаваўся тытул «Чалавек Года»[1].

Зноскі

  1. а б в Лукша Валянцін Антонавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
  • Валянцін Антонавіч Лукша // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
  • Лукша Валянцін Антонавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 437. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.