Надзея Дзмітрыеўна Джыга

З пляцоўкі Вікіпедыя
Надзея Дзмітрыеўна Джыга
Дата нараджэння 1 лютага 1949(1949-02-01) (74 гады)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар псіхалагічных навук (2014)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Надзея Дзмітрыеўна Джыга (нар. 1 лютага 1949, в. Абакумы, Лоеўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі псіхолаг. Доктар псіхалагічных навук (2014), прафесар (2021). Правадзейны член Санкт-Пецярбургскай грамадскай акадэміі акмеалагічных навук (з 2011).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1973), Нацыянальны інстытут адукацыі Рэспублікі Беларусь (аспірантура, спецыяльнасць «Педагагічная псіхалогія», 1996).

Працавала ў Дзеткавіцкай, Радастаўскай і Ліпніцкай СШ (Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць; 1969—1982); Драгічынскай РЗСШ (1982—1985, дырэктар); Драгічынскім міжшкольным ВВК па працоўным навучанні і прафарыентацыі школьнікаў (1985—1999, дырэктар); Галоўным упраўленні вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1999—2001); Беларускім дзяржаўным універсітэце (2001—2006); Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце (2006—2009); Інстытуце сучасных ведаў (2009—2010); БІП — Інстытуце правазнаўства (2010—2011 і 2015—2019); Смольным інстытуце Расійскай акадэміі адукацыі, Санкт-Пецярбург (2011—2015); Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце (з 2019, кафедра псіхалогіі і фізічнага выхавання, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: псіхалогія кіравання; псіхалогія развіцця; акмеалогія; псіхалогія міжасобаснага ўзаемадзеяння; тварэнне як станаўленне асобы, індывідуальнасці, суб’екта ў пераўтваральнай дзейнасці псіхолага-кансультанта; замежныя мовы.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Званне «Ветэран педагагічнай працы» (1996), Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2006) і інш.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Психолого-акмеологическая концепция созидания продуктивного субъекта образования : диссертация … доктора психологических наук : 19.00.13 : защищена 15.03.2014 : утверждена 26.11.2014 / Джига Надежда Дмитриевна. — Кострома, 2013.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]