Надзея Мікалаеўна Барабанава
Надзея Мікалаеўна Барабанава | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 чэрвеня 1959 (65 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Надзея Мікалаеўна Бараба́нава (11 чэрвеня 1959, с. Тропіна, Новасібірская вобласць, РСФСР) — беларускі і расійскі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла ў 1982 годзе архітэктурны факультэт Новасібірскага інжынерна-будаўнічага інстытута (выкладчыкі Л. К. Мінерт , А. А. Праваторава).
У 1982—1988 архітэктар інстытута «Кемеравааграпрампраект»; у 1989—2003 гадах архітэктар, начальнік групы архітэктараў Інстытута «Гомельпраект»; у 2003—2005 гадах старэйшы выкладчык кафедры «Архітэктура прамысловых і грамадзянскіх збудаванняў» БелДУТ; з 2005 года галоўны архітэктар праектаў ТДА «Прынт».
Член Беларускага саюза архітэктараў з 2000 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы: распрацоўка серыі занальных тыпавых двухкватэрных хат для Кемераўскай вобласці (1984—1985); праект забудовы п. Навагорск у Маскоўскай вобласці (1996—1999, у сааўтарстве з С. І. Ковыравым, В. У. Бельцюковым); праект рэканструкцыі (у сааўтарстве з С. І. Ковыравым) і інтэр’еры памяшканняў адміністрацыйна-бытавога корпуса УПСР на галаўных збудаваннях у г. Рэчыца (у сааўтарстве з С. І. Ковыравым); магазін харчовых тавараў у 52 мікрараёне г. Гомеля (2003, у сааўтарстве з С. І. Ковыравым); праект жылой забудовы ў г. Бранску (2001, у сааўтарстве з С. І. Ковыравым, У. В. Свідуновічам); добраўпарадкаванне сквера з размяшчэннем помніка І. І. Паскевіч у г. Гомелі (2003, у сааўтарстве з С. І. Ковыравым); цыкл прац па распрацоўцы МАФ для г. Гомеля (2003—2008, у сааўтарстве з С. І. Ковыравым); рэканструкцыя гандлёвага комплексу «Ластаўка» па пр. Кастрычніка ў г. Гомелі (2005, у сааўтарстве з С. І. Ковыравым); рэканструкцыя адміністрацыйнага будынка з надбудовай 3-х паверхаў па вул. Скакавая ў г. Масква (2005, у сааўтарстве з С. І. Ковыравым); магазін кветак па вул. Леніна ў г. Гомелі (2008, у сааўтарстве з С. І. Ковыравым).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Уладальнік III прэміі на конкурсе «Усесаюзны конкурсны праект на забудову пасёлка Чулкава ў Горкаўскай вобласці» (1983, у сааўтарстве з С. І. Ковыравым, Т. С. Асокінай). Узнагароджана Дыпломам МАСА за «Праект жылой забудовы ў г. Бранску» на фестывалі архітэктуры ў г. Брэсце (2001); дыпломам Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі на фестывалі архітэктуры ў г. Гомелі за «Добраўпарадкаванне сквера з размяшчэннем помніка І. І. Паскевіч у г. Гомелі» (2003).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Барабанова Надежда Николаевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Нарадзіліся 11 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1959 годзе
- Нарадзіліся ў Новасібірскай вобласці
- Выпускнікі Новасібірскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
- Выкладчыкі БелДУТ
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары XXI стагоддзя
- Архітэктары Гомеля