Уладзімір Вікенцьевіч Свідуновіч
Уладзімір Вікенцьевіч Свідуновіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 ліпеня 1952 (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Член у |
Уладзімір Вікенцьевіч Свідуновіч (нар. 29 ліпеня 1952, в. Дзівін, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар. Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры (2001).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1975 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 1975—1976 гадах архітэктар праектнага інстытута «Гроднаграмадзянпраект»; у 1977 годзе старэйшы архітэктар Гомельскага філіяла праектнага Інстытута «Белкалгаспраект»; з 1978 года зноў у «Гомельграмадзянпраекце»: старэйшы архітэктар (1978—1980), вядучы архітэктар (1980—1985), галоўны архітэктар праектаў (1985—1988); з 1988 года ў праектным інстытуце «Гомельпраект»: галоўны архітэктар (1988—2001), кіраўнік архітэктурнай майстэрні (з 2001). Выйшаў на пенсію, але працягвае працаваць.
Член Саюза архітэктараў СССР (1983), абраны членам-карэспандэнтам Беларускай акадэміі архітэктуры (2001).
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы: Вяслярная база прафсаюзаў; 10-павярховыя жылыя дамы ў тунэльнай апалубцы (№ 1 і 2), 9-павярховыя жылыя дамы (№ 6,22,23,24) у мікрараёне № 18; 16-павярховыя жылыя дамы ў тунэльнай апалубцы (№ 3 і 15) у мікрараёне № 19; 5-7-9-14-павярховыя жылыя дамы ў мікрараёне № 22 — усе ў Гомелі; піянерскі лагер на 240 месцаў у н.п. Сцюдзёная Гута Гомельскай вобласці; адміністрацыйна-жылой корпус у санаторыі «Сонечны бераг»; 25-павярховы жылы комплекс на вуліцы «9 мая» і 25-павярховы жылы комплекс з двухузроўневай падземнай аўтастаянкай на Ленінскім праспекце ў г. Хімкі Маскоўскай вобласці; грамадска-забаўляльны цэнтр «Арктыка» ў г. Нар’ян-Мар.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны прэміяй імя У. А. Караля Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь за рэалізаваны праект «9-павярховы двухсекцыйны жылы дом у мікрараёне № 17 горада Гомеля» (2000), медалём Святога Дабравернага князя Данііла Маскоўскага (Маскоўскі Патрыярхат) — За працы ў славу Святой Царквы — рэалізацыю праекта «Рэканструкцыя і аднаўленне помніка архітэктуры пачатку XX стагоддзя „Свята-Мікольскай царквы і пашырэнне Свята-Мікольскага праваслаўнага манастыра“» (2003), Ганаровай граматай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь (2012).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Свидунович Владимир Викентьевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Нарадзіліся 29 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Нарадзіліся ў Брэсцкай вобласці
- Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі Гроднаграмадзянпраекта
- Супрацоўнікі Гомельграмадзянпраекта
- Члены-карэспандэнты Беларускай акадэміі архітэктуры
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары XXI стагоддзя
- Архітэктары Гомеля
- Архітэктары Расіі