Сяргей Іванавіч Ковыраў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сяргей Іванавіч Ковыраў
Дата нараджэння 24 мая 1958(1958-05-24) (61 год)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Навуковае званне
Член у

Сяргей Іванавіч Ковыраў (нар. 24 мая 1958, г. Чарапанава, Новасібірская вобласць, РСФСР) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1982 годзе архітэктурны факультэт Новасібірскага інжынерна-будаўнічага інстытута (выкладчыкі Валерый Пятровіч Арбацкі, Ангеліна Анатолеўна Праваторава).

У 19821988 гадах архітэктар, галоўны спецыяліст майстэрні генплана інстытута «Кемеравагарпраект»; у 19892003 гадах начальнік майстэрні, галоўны спецыяліст інстытута па горадабудаўніцтве, ГАП інстытута «Гомельпраект»; з 2003 года старэйшы выкладчык кафедры «АПГЗ» БелДУТ, пасля дацэнт кафедры «Архітэктура».

Член БСА з 2000 года. Саветнік Беларускай акадэміі архітэктуры з 2003 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя творчыя працы: ПДП цэнтра г. Анжэра-Суджанска Кемераўскай вобласці (1986, сааўтар А. І. Усольцаў); ПДП Усходняга раёна г. Кемерава (1987, у сааўтарстве); ПДП Цэнтра г. Кемерава (1988, у сааўтарстве); мікрараён № 94 у г. Гомелі (1989); генеральны план мікрараёна 1а ў тэхнаполісе «Паўночны» ў Маскве (1992, сааўтар А. І. Усольцаў); генеральны план тэрыторыі свабоднай эканамічнай зоны «Гомель-Ратон» (1998—2004, кіраўнік аўтарскага калектыва); аналіз фарміравання планіровачнай і функцыянальна-прасторавай структур г. Гомеля ў складзе праекта генеральнага плана горада; праект забудовы п. Навагорск Маскоўскай вобласці (1996—1999, сааўтар В. У. Бельцюкоў, А. І. Усольцаў, Н. М. Барабанава, Л. А. Верхалат); праекты рэканструкцыі і інтэр’ераў памяшканняў адміністрацыйна-бытавога корпуса УПСР на Галаўных збудаваннях у г. Рэчыца (сааўтар Н. М. Барабанава); магазін харчовых тавараў у 52-м мікрараёне Гомеля (2003, сааўтар Н. М. Барабанава), магазін кветак па вул. Леніна ў Гомелі (2008, сааўтар Н. М. Барабанава); рэканструкцыя адміністрацыйнага будынка з надбудовай 3-х паверхаў па вул. Скакавой[ru] ў Маскве (2005, сааўтар Н. М. Барабанава); гандлёвы цэнтр па Анадырскім праездзе[ru] ў Маскве (2005); горадабудаўнічае абгрунтаванне размяшчэнне гандлёва-забаўляльнага і дзелавога цэнтра ў Цюмені (2006, сааўтар  Лукомскі); завод ліфтаў у Маскве (2008); праект жылой забудовы ў г. Бранску (сааўтары У. В. Свідуновіч, Н. М. Барабанава; Лепшы праект года фестывалю архітэктуры ў г. Брэсце (2001), Дыплом МАСА), добраўпарадкаванне сквера з размяшчэннем помніка І. І. Паскевіч у Гомелі (сааўтары Н. М. Барабанава, скульптар Д. Папоў; дыплом Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі фестывалю архітэктуры 2003 у г. Гомелі).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны Граматай Гомельскага гарвыканкама за цыкл прац па распрацоўцы малых архітэктурных фот для г. Гомеля (2003).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ковырев Сергей Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.