Найвышэйшы пункт Гомельскай вобласці
Выгляд
Найвышэйшы пункт Гомельскай вобласці | |
---|---|
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 220,7 м |
Размяшчэнне | |
52°01′39″ пн. ш. 29°15′32″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Вобласць | Гомельская вобласць |
Раён | Мазырскі раён |
Горная сістэма | Мазырская града |
Найвышэйшы пункт Гомельскай вобласці — безназоўны ўзгорак на ўсходзе Мазырскага раёна[1]. Знаходзіцца за 0,5 км на паўночны захад ад в. Булаўкі, за 0,6 км на поўдзень ад горада Мазыр і за 2,5 км на паўднёвы захад ад ракі Прыпяць[2]. Частка Мазырскай грады. Вышыня ўзгорка складае 220,7 м над узроўнем мора[2]. Гара размешчана на ўзлеску прыгараднага ляснога масіва. Вяршыня забяспечана не толькі геадэзічнай адзнакай вышыні, але і абсталяванай назіральнай вышкай[2].
Зноскі
- ↑ Гомельская вобласць // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ а б в Пасанен, В.Э. Вертикальная Беларусь : справочник-путеводитель по 125 уникальным и самобытным туристско-экскурсионным объектам Беларуси / В.Э. Пасанен, Е.А. Дикусар, В.Е. Подлисских. – Минск : Право и экономика, 2013. – 164 с.: ил. : - ISBN 978-985-552-253-0.