Найдоўскае падняцце

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Найдо́ўскае падня́цце (ад назвы вёскі Найда ў Жыткавіцкім раёне) — тэктанічная структура ў Жыткавіцкім і Петрыкаўскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, у межах заходняй частцы Шастовіцкай зоны падняццяў Прыпяцкага прагіну. Выяўлена ў 1969 годзе электраразведкай па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы, а ў 1971 годзе — сейсмаразведкай па падсалявых і міжсалявых дэвонскіх адкладах. Выдзяляецца па паверхні фундамента, падсалявых, міжсалявых і верхнесаляносных адкладах.

Па паверхні фундамента, падсалявых і міжсалявых адкладах Найдоўскае падняцце — антыкліналь субшыротнага распасцірання памерам 9×25 км, з больш стромкім паўночным крылом. Амплітуда па падсалявых адкладах 100 м, па міжсалявых — 200 м. Па паверхні солі выдзяляецца паўантыкліналь паўночна-заходняга распасцірання памерам 8×2,5 км, амплітудай 50 м. Скляпенне яе ссунута адносна скляпення па міжсалявых адкладах на 2 км на ўсход. Фарміравацца Найдоўскае падняцце пачало ў раннім рыфеі і бесперапынна працягвалася да канца лебядзянскага часу (позні дэвон).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]