Найлепшая прапанова
Найлепшая прапанова | |
---|---|
La migliore offerta | |
Жанр | драматычны фільм, крымінальны фільм[d], рамантычны фільм і псіхалагічны трылер[d] |
Рэжысёр | Джузэпэ Тарнаторэ |
Прадзюсар |
Ізабэла Какуца Артура Палья |
Сцэнарыст | Джузэпэ Тарнаторэ |
У галоўных ролях |
Джэфры Раш Джым Сцёрджэс Сільвія Хукс Дональд Сазэрленд |
Аператар | Фабіё Цамарыён |
Кампазітар | Эніа Марыконэ |
Кінакампанія |
Warner Bros. Paco Cinematografica |
Працягласць | 131 хв. |
Бюджэт | 13,5 млн. еўра |
Краіна | Італія |
Мова | англійская |
Год | 2013 |
IMDb | ID 1924396 |
Афіцыйны сайт |
«Найле́пшая прапано́ва» (італ.: La migliore offerta) — драма кінарэжысёра Джузэпэ Тарнаторэ. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Джэфры Раш, Джым Сцёрджэс, Сільвія Хукс і Дональд Сазэрленд. Прэм’ера фільма адбылася 1 студзеня 2013 года.
Фільм быў названы своеасаблівым пераасэнсаваннем «Галавакружэння» Альфрэда Хічкока і, нягледзячы на неадназначнае прыняцце кінастужкі прэсай, у агульным фільм атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў, якія асаблівым чынам адзначылі акцёрскую ігру Джэфры Раша. Стужка была ўзнагароджана мноствам пераважна італьянскіх кінапрэмій.[1]
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Пажылы аўкцыяніст, калекцыянер карцін вечна самотны Вёрджыл Олдман атрымлівае замову на ацэнку старадаўніх рэчаў ад таямнічай кліенткі Клэр, якая хварэе на агорафобію і за апошнія дванаццаць год ні разу не выходзіла са свайго асабняка. Па меры працы ў яе доме Вёрджыл не толькі раскрывае таямніцу раскіданых паўсюль дзіўных шасцярэнек і механізмаў, але і паступова ўлюбляецца ў саму гаспадыню. Заваяваць сэрца дзяўчыны яму дапамагаюць парады сяброў: маладога механіка і знаўцы жанчын Роберта і мастака Білі, саўдзельніка Олдмана ў афёрах з карцінамі. Аднак неўзабаве Вёрджылу прыйдзецца правесці пераацэнку сваіх каштоўнасцяў і па-новаму зірнуць на сваё жыццё.
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]Акцёр | Роля |
---|---|
Джэфры Раш | Вёрджыл Олдман |
Джым Сцёрджэс | Роберт |
Сільвія Хукс | Клэр Ібетсан |
Дональд Сазэрленд | Білі Уістлерн |
Філіп Джэксан | Фрэд |
Дэрмат Краўлі | Ламберт |
Лія Кебедэ | Сара, дзяўчына Роберта |
Кайруна Стэймел | Клэр, карліца |
Стварэнне
[правіць | правіць зыходнік]Сюжэт быў задуманы Тарнаторэ за дваццаць год да выхада фільма, але стварэнне фільма было адкладзена.[2][3] Тарнаторэ запрасіў у праект Джэфры Раша яшчэ на этапе напісання сцэнарыя, бо толькі яго ўяўляў у вобразе Вёрджыла[3]. Рэжысёр назваў яго «сінтэзам Марлана Бранда і Марчэла Мастраяні»[3].
Здымкі пачаліся ў красавіку 2012 года і праходзілі ў шэрагу гарадоў Італіі (у тым ліку ў Трыесце), а таксама ў Вене і Празе[2].
Аналіз
[правіць | правіць зыходнік]Галоўная тэма фільма — роля мастацтва і выдумкі ў жыцці чалавека. «У кожнай падробцы ёсць доля сапраўднасці», — сцвярджае герой Джэфры Раша. Гэтая думка пацвярджаецца тым, што Олдман з ходам сюжэта перажывае духоўнае перараджэнне, а гэта, на думку Тарнаторэ, лепш за ўсялякі хэпі-энд[4]. Галоўны герой да самага канца фільма застаецца ў сваім уласным свеце і да апошняга спадзяецца на шчаслівае заканчэнне гісторыі[5]. Свету, які ўзвышае нас праз абман, супрацьпастаўляецца рэальны свет — несамавіты паб, у які час ад часу заходзіць галоўны герой, і карліца, якая сядзіць у адзіноце і падлічвае прахожых. Хаця жанчына і валодае самымі дакладнымі фактамі, якія так неабходны герою, лікі не набліжаюць яе да разумення таго, што адбываецца[6].
Першыя тры чвэрці фільма час у ім рухаецца строга лінейна. Калі ж Олдман выяўляе знікненне карцін, сцэны яго адчаю пачынаюць перамяжоўвацца з успамінамі пра мімалётнае шчасце[5]. Змяняецца і месца дзеяння: абагулены заходнееўрапейскі горад змяняецца ў фінале яркай самабытнай Прагай, дзе Олдман наведвае астранамічны гадзіннік (Пражскія куранты) і рэстаран, пра які яму апавядала Клэр.
Апрача шматлікіх адсылак да твораў выяўленчага мастацтва, крытыкі бачаць у «Найлепшай прапанове» няяўныя цытаты з фільмаў «Афёра», «Галавакружэння» і «Асноўны інстынкт»[6].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Кінапрэмія / Кінафестываль | Год | Катэгорыя / Узнагарода | Намінант | Вынік |
---|---|---|---|---|
58-я прэмія «Давід дзі Данатэла»[7][8] | 2013 | Найлепшы фільм | Джузэпэ Тарнаторэ | Перамога |
Найлепшы рэжысёр | Джузэпэ Тарнаторэ | Перамога | ||
Найлепшы сцэнарый | Джузэпэ Тарнаторэ | Намінацыя | ||
Найлепшы прадзюсар | Ізабэла Какуца, Артура Палья | Намінацыя | ||
Найлепшы аператар | Фабіё Цамарыён | Намінацыя | ||
Найлепшы мастак | Маўрыцыё Сабаціні, Рафаэла Джыованэці | Перамога | ||
Найлепшыя касцюмы | Маўрыцыё Міленоці | Перамога | ||
Найлепшы грым | Луіджы Ракеці | Намінацыя | ||
Найлепшы парыкмахер | Стэфана Чэкарэлі | Намінацыя | ||
Найлепшы мантаж | Масіма Квалья | Намінацыя | ||
Найлепшы гук | Джыльберта Марцінэлі | Намінацыя | ||
Найлепшая музыка | Эніа Марыконэ | Перамога | ||
«Малады Давід» | Джузэпэ Тарнаторэ | Перамога | ||
67-я прэмія «Срэбная стужка»[9] | 2013 | Найлепшы рэжысёр | Джузэпэ Тарнаторэ | Перамога |
Найлепшы прадзюсар | Ізабэла Какуца, Артура Палья | Перамога | ||
Найлепшы сцэнарый | Джузэпэ Тарнаторэ | Намінацыя | ||
Найлепшы аператар | Фабіё Цамарыён | Намінацыя | ||
Найлепшая сцэнаграфія | Маўрыцыё Сабаціні, Рафаэла Джыованэці | Перамога | ||
Найлепшыя касцюмы | Маўрыцыё Міленоці | Перамога | ||
Найлепшы мантаж | Масіма Квалья | Перамога | ||
Найлепшы гук | Джыльберта Марцінэлі | Намінацыя | ||
Найлепшая музыка | Эніа Марыконэ | Перамога | ||
26-я «Еўрапейская кінапрэмія»[10] | 2013 | Найлепшы еўрапейскі фільм | Джузэпэ Тарнаторэ | Намінацыя |
Найлепшы еўрапейскі рэжысёр | Джузэпэ Тарнаторэ | Намінацыя | ||
Найлепшы еўрапейскі сцэнарыст | Джузэпэ Тарнаторэ | Намінацыя | ||
Найлепшы еўрапейскі кампазітар | Эніа Марыконэ | Перамога | ||
Прыз глядацкіх сімпатый за найлепшы еўрапейскі фільм | Джузэпэ Тарнаторэ | Намінацыя |
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Awards (англ.). Праверана 21 лютага 2018.
- ↑ а б Tornatore, il nuovo filmun po' d'amore e un po' thriller (італ.). Праверана 21 лютага 2018.
- ↑ а б в Helen Barlow. The Best Offer: Giuseppe Tornatore interview (англ.). SBS (29 ліпеня 2013). Праверана 21 лютага 2018.
- ↑ Maria Pia Fusco. Tornatore: «Il vero amore nasconde sempre un segreto» (італ.) (29 снежня 2012). Праверана 21 лютага 2018.
- ↑ а б Paolo Mereghetti. Un antiquario e tanti misteri La via del thriller di Tornatore (італ.) (29 снежня 2012). Праверана 21 лютага 2018.
- ↑ а б «La migliore offerta», amore da brividi (італ.) (2 студзеня 2013). Праверана 21 лютага 2018.
- ↑ CRONOLOGIA DEI PREMI DAVID DI DONATELLO: Vincitori 2013 (італ.). Праверана 21 лютага 2018.
- ↑ Giuseppe Tornatore's THE BEST OFFER Wins Big at the Embarassing Italian Oscars (англ.). Праверана 21 лютага 2018.
- ↑ Eric J. Lyman. 'The Best Offer' Wins Big at Italy's Nastri d'Argento Awards (англ.) (7 ліпеня 2013). Праверана 21 лютага 2018.
- ↑ 2013 Nominations (англ.). Праверана 21 лютага 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Найлепшая прапанова на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Найлепшая прапанова на сайце «Rotten Tomatoes» (англ.)