Эніа Марыконэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эніа Марыконэ
Ennio Morricone
Эніа Марыконэ на Канскім кінафестывалі 2007 года.
Эніа Марыконэ на Канскім кінафестывалі 2007 года.
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 10 лістапада 1928(1928-11-10)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 ліпеня 2020(2020-07-06)[3][4][…] (91 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Бацька Mario Morricone[d]
Жонка Maria Travia[d]
Дзеці Андрэа Марыконе[d] і Giovanni Morricone[d]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Goffredo Petrassi[d]
Прафесіі дырыжор, піяніст, кінакампазітар, аранжыроўшчык, кампазітар, трубач, музыкант, музычны прадзюсар
Інструменты фартэпіяна і труба[6]
Жанры музыка да фільма[d]
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Аўтограф Аўтограф
enniomorricone.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эніа Марыконэ (італ.: Ennio Morricone, 10 лістапада 1928, Рым — 6 ліпеня 2020, Рым) — італьянскі кампазітар, кінакампазітар, аранжоўнік і дырыжор. У асноўным пісаў музыку для кіно і тэлебачання. Вялікі афіцэр ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай». Лаўрэат прэміі «Оскар» 2007 года за выдатныя заслугі ў кінематографе, васьміразовы лаўрэат нацыянальнай кінапрэміі Італіі «Давід ды Данатэла» за найлепшую музыку да фільма. Эніа стаў вядомым па ўсім свеце за стварэнне музыкі да спагеці-вестэрнаў, знятых Серджа Леонэ, уключаючы «За прыгаршчу долараў» (1964), «На некалькі долараў больш» (1965), «Добры, дрэнны, злы» (1966), «Аднойчы на Дзікім Захадзе» (1968), «За прыгаршчу дынаміту» (1971) і «Мяне клічуць Ніхто» (1973).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся у сям’і прафесійнага джазавага трубача Марыа Марыконэ і хатняй гаспадыні Ліберы Рыдольфі. Ён быў старэйшым з пяці дзяцей. Калі Марыконэ споўнілася 9 гадоў, ён паступіў у кансерваторыю Святой Чэчыліі ў Рыме, дзе правучыўся ў агульнай складанасці 11 гадоў, атрымаўшы 3 дыпломы — па класе трубы ў 1946 годзе, па класе аркестра (фанфар) у 1952 годзе і па класе кампазіцыі ў 1953 годзе.

Калі Марыконэ споўнілася 16 гадоў, ён заняў месца другой трубы ў ансамблі Альберта Фламіні, у якім раней граў яго бацька. Разам з ансамблем Эніа падпрацоўваў, граючы ў начных клубах і гатэлях Рыма. А годам пазней Марыконэ уладкаваўся ў тэатр, дзе прапрацаваў адзін год музыкантам, а потым тры гады кампазітарам. У 1950 годзе ён пачаў аранжаваць песні папулярных кампазітараў для радыё. Апрацоўкай музыкі для радыё і канцэртаў ён займаўся да 1960 года, а ў 1960 годзе Марыконэ пачаў аранжаваць музыку для тэлешоў.

Пісаць музыку да фільмаў Марыконэ пачаў толькі ў 1961 годзе, калі яму было 33 гады. Ён пачаў з італьянскіх вестэрнаў, з жанру, з якім цяпер трывала асацыюецца яго імя. Шырокая вядомасць прыйшла да яго пасля працы над фільмамі яго былога аднакласніка, рэжысёра Серджа Леонэ.

З 1964 Марыконэ працаваў у гуказапісвальнай кампаніі «RCA», дзе аранжаваў сотні песень для такіх знакамітасцяў, як Джані Марандзі, Марыа Ланца, Міранда Марціна і іншых.

Праславіўся ў Еўропе, Марыконэ быў запрошаны для працы ў галівудскім кінематографе. У ЗША Марыконэ напісаў музыку для фільмаў такіх вядомых рэжысёраў, як Джон Бурмен, Вольфганг Петэрсен, Бары Левінсан, Тэрэнс Малік, Раман Паланскі, Олівер Стоўн, Браян Дэ Пальма, Майк Нікалс, Джон Карпентэр і іншых. Адметную музыку ўключаюць фільмы «Які выганяе д’ябла 2» (1977), «Дні жніва» (1978), «Нешта» (1982), «Недатыкальныя» (1987), «Ваенныя страты» (1988), «Багсі» (1991), «На лініі агню» (1993), «Выкрыццё» (1994), «Воўк» (1994), «Булварт» (1998) і «Місія на Марс» (2000).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]