Налібоцкі разлом
Выгляд
Налібоцкі разлом — тэктанічная структура ў Слуцкім, Капыльскім, Уздзенскім, Стаўбцоўскім, Іўеўскім і Воранаўскім раёнах Беларусі. Назва ад в. Налібакі Стаўбцоўскага раёна.
Распасціраецца ў паўночна-заходнім напрамку амаль на 105 км і абмяжоўвае з паўднёвага захаду Валожынскі грабен.
Прасочваецца ў фундаменце, верхнепратэразойскіх, раннепалеазойскіх і сілурыйскіх адкладах. Максімальная вертыкальная амплітуда ссоўвання па паверхні крышталічнага фундамента каля 250 м. Узнік у вендзе, найбольшая актывізацыя праявілася ў раннім палеазоі і сілуры.
Уздоўж Налібоцкага разлома распасціраецца Ашмянская града. Па глыбіні пранікнення разлом, мяркуюць, коравы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Налібоцкі разлом // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.