Валожынскі грабен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларуская антэкліза

Валожынскі гра́бен — тэктанічная структура ў Ашмянскім, Валожынскім і Дзяржынскім раёнах Беларусі, у паўночна-ўсходняй частцы Беларускай антэклізы. Вылучаны ў 1975 годзе.

Выдзяляецца па паверхні фундамента; распасціранне паўночна-заходняе. Даўжыня каля 170 км, шырыня ад 40 да 50 км. На паўднёвым усходзе Валожынскі грабен адкрыты ў бок Чэрвеньскага структурнага заліва Аршанскай упадзіны, на паўночным захадзе — у бок Балтыйскай сінеклізы; на паўночным усходзе абмежаваны Ашмянскім разломам, на паўднёвым захадзе — Налібоцкім разломам. Вертыкальная амплітуда ссоўвання па разломах паверхні фундамента ў межах ад першых дзясяткаў да 250 м. Паверхня фундамента ў межах грабена залягае на адзнаках ад -0,2 да -0,4 км.

Залажэнне Валожынскага грабена пачалося ў познім пратэразоі, развіваўся да ранняга палеазою ўключна.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]