Перайсці да зместу

Нанея

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нанея

Нанея руская (Nonea rossica)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nonea Medik.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  31959
NCBI  203745
EOL  61684
IPNI  4704-1

Нане́я[1], нонэа[2] (Nonea) — род кветкавых раслін сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовыя і шматгадовыя травы. Сцёблы прамастойныя ці ўзыходныя, галінастыя, залозістаапушаныя. Лісце вузкае, лінейна-ланцэтнае або падоўжанае, суцэльнае, чаргаванае па даўжыні сцябла. Кветкі правільныя, белыя, жоўтыя, фіялетавыя або чырванаватыя ў завітках, сабраныя ў шчыткападобна-мяцёлчатыя суквецці. Плод — сухі арэшак.

Арэал і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Род уключае каля 40 відаў (20 відаў[3]). Пашыраны ў Міжземнамор’і і часткова ў Еўропе. На тэрыторыі Беларусі два віды: нанея руская (Nonea rossica), трапляецца ўздоўж дарог, на пустках, чыгуначных насыпах, і нанея цёмная (Nonea pulla)[4].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11.
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 87. — 160 с. — 2 350 экз.
  3. Nonea Архівавана 2 студзеня 2019. (англ.) // The Plant List
  4. База Растения Беларуси Архівавана 6 сакавіка 2016. (руск.)