Напалеон Цыбульскі
| Напалеон Цыбульскі | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 13 верасня 1854[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 26 красавіка 1919[1][2] (64 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | біёлаг, выкладчык універсітэта, палітык, урач |
| Навуковая сфера | эндакрыналогія |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
| Альма-матар | |
| Навуковы кіраўнік | Іван Раманавіч Тарханаў[d] |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Напалеон Цыбульскі, у расійскай традыцыі Нікадзім Восіпавіч Цыбульскі (польск.: Napoleon Nikodem Cybulski; 13 верасня 1854[1], Крываносы[d], Віленская губерня — 26 красавіка 1919[1][2], Кракаў) — фізіёлаг, філосаф, грамадскі дзеяч. Доктар медыцыны (1885). Член АН Польшчы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Крываносах, цяпер тэрыторыя Пастаўскага раёна. У 1875 годзе скончыў Мінскую гімназію, а ў 1880 годзе — Пецярбургскую вайскова-медыцынскую акадэмію. 3 1885 у Польшчы. Працаваў у галіне фізіялогіі ў Ягелонскім універсітэце (Кракаў); загадчык кафедры ў ім (1885), дэкан, рэктар (1904).
Адзін з першых выкарыстаў унутрывеннае ўліванне салявых раствораў (1880). У Кракаве стварыў медыцынска-навуковую школу. Вызначыў фізіялагічныя ўздзеянне экстрактаў наднырачнікаў (1893—96). Зрабіў вынаходствы і адкрыцці ў фізіялогіі і вызначыў хуткасць кровазвароту і масу крыві пры дапамозе прапанаванага ім прыбора — фотагематаметра. Адкрыў уласцівасці адрэналіну, вывучаў гіпноз. Працаваў у гарадской радзе Кракава. Аўтар твораў «Фізіялогія чалавека», «Харчаванне людзей у Галіцыі», трактата па філасофіі «Аб сучасным віталізме і механізме».
Пасмяротна адзначаны Камандорскім крыжам Адраджэння Польшчы (1936).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кірыленка Л. Цыбульскі Напалеон // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Грицкевич В. П. С факелом Гиппократа: Из истории белорусской медицины. — Мн.: Наука и техника, 1987. — С. 216. (руск.)
- Нарадзіліся 13 верасня
- Нарадзіліся ў 1854 годзе
- Нарадзіліся ў Свянцянскім павеце
- Памерлі 26 красавіка
- Памерлі ў 1919 годзе
- Памерлі ў Кракаве
- Пахаваныя на Ракавіцкіх могілках
- Выкладчыкі Ягелонскага ўніверсітэта
- Дактары медыцынскіх навук
- Выпускнікі Мінскай губернскай гімназіі
- Выпускнікі Ваенна-медыцынскай акадэміі
- Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Пастаўскім раёне
- Філосафы Польшчы
- Рэктары Ягелонскага ўніверсітэта
- Фізіёлагі Польшчы
- Члены Польскай акадэміі ведаў
- Фізіёлагі Беларусі
- Філосафы Беларусі