Фізіялогія
Фізіяло́гія (ад грэч. Φύσις — прырода і грэч. Λόγος — навука, веды) — навука аб заканамернасцях функцыянавання і рэгуляцыі біялагічных сістэм рознага ўзроўню арганізацыі, аб межах нормы жыццёвых працэсаў (нармальная фізіялогія) і хваравітых адхіленняў ад яе.
Фізіялогія — навука эксперыментальная. Падабенства ў будове і функцыях многіх органаў у жывёл і чалавека дае магчымасць папярэдне вывучаць іх на жывёлах і эксперыментаваць.
Многія адкрыцці ў галіне фізікі і хіміі дазволілі ўдасканаліць метады фізіялагічных даследаванняў і ўзбагацілі фізіялогію новымі данымі.
Асаблівая роля ў фізіялагічных даследаваннях належыць сучаснай электроніцы, якая дае магчымасць з вялікай дакладнасцю фіксаваць розныя з'явы, што адбываюцца ў жывым арганізме. Гэта, напрыклад, рэгістрацыя электрычных з'яў у сэрцы — электракардыяграфія, у галаўным мозгу — электраэнцэфалаграфія, у мышцах — электраміяграфія і інш.
Сучасныя тэлеметрычныя метады дазваляюць вывучаць функцыі арганізма на адлегласці: работу сэрца, органаў дыхання і інш. Яны знайшлі шырокае прымяненне ў падрыхтоўцы касманаўтаў, спартсменаў, у клінічнай практыцы.
3 мэтай вывучэння фізіялагічных заканамернасцей шырока выкарыстоўваецца метад мадэліравання — штучнага ўзнаўлення працэсаў рознымі тэарэтычнымі мадэлямі і тэхнічнымі канструкцыямі. Так, створаны матэматычная мадэль умоўнага рэфлексу і матэматычнае апісанне механізма, які кіруе рытмам сардэчнай дзейнасці.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Салтанаў У. У. Фізіялогія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 380. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Судаков К. В. Физиология Архівавана 19 ліпеня 2014. // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)