Народны фронт вызвалення Лівіі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Народны фронт за вызваленне Лівіі)
Jump to navigation Jump to search
Народны фронт вызвалення Лівіі
араб. الجبهة الشعبية لتحرير ليبيا
Ідэалогія: Джамахірыя, Трэцяя сусветная тэорыя
Лідары: Саіф аль-Іслам Кадафі[1]
Актыўная ў: Лівія
Дата фарміравання: 26 снежня 2016[2]
Саюзнікі: Лiвiйская Нацыянальная Армiя
Праціўнікі: Урад нацыянальнага адзінства, Шчыт Лівіі, Рэвалюцыйная брыгада Трыпалі
Колькасць членаў: каля 120 чалавек[3]
Удзел у канфліктах: грамадзянская вайна ў Лівіі (з 2014)

Народны фронт вызвалення Лівіі (НФВЛ; الجبهة الشعبية لتحرير ليبيا)[4] — палітычная і ўзброенная групоўка лiвiйскix кадафістаў, якая сфармавалася 26 снежня 2016 года[2][5].

У кастрычніку 2017 года НФВЛ пацярпеў паразу ў сутыкненнях з брыгадай рэвалюцыянераў у Трыпалі[6], што 16 кастрычніка прывяло да ўзяцця ў палон аднаго з палявых камандзіраў Аль-Мабрука Эніша[6].

У сакавіку 2018 года Саіф аль-Іслам Кадафі, сын загінулага ў 2011 годзе лівійскага лідара М. Кадафі і лідар НФВЛ, абвесціў пра свой намер балатавацца на ўсеагульных выбарах у Лівіі ў гэтым жа годзе ад Народнага фронту вызвалення[1], якiя затым былi перанесяны на наступны год.

28 мая 2019 года брыгада Місураты распачала спробу захапіць паўднёвы раён Азізiя, ўтрымоўваны прыхільнікамі Джамахірыі. У выніку шматгадзіннага бою, брыгада страціла 19 чалавек забітымі, больш за 30 параненымі, 1 танк Т-55 поўнасцю знішчаны, а таксама бранявік турэцкай вытворчасці BMC Kirpi II (MRAP)[7].

6 ліпеня 2019 года Народны фронт вызвалення Лівіі далучыўся да ЛНА ў наступе на Трыпалі[8].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 In Saif hands: Gaddafi's son to run for Libya president. The New Arab (19 сакавіка 2018). Праверана 6 кастрычніка 2018.
  2. 2,0 2,1 Pro-Gaddafi Group Uncovered in Libyan Capital. Asharq Al-awsat (22 мая 2018). Праверана 6 кастрычніка 2018.
  3. Tripoli Revolutionaries Brigade fights off Gaddafi loyalists south of the capital. The Libya Observer (4 кастрычніка 2017). Праверана 6 кастрычніка 2018.
  4. Fetouri, Mustafa Gadhafi supporters arrested during peace talks in Tripoli. Al-Monitor (25 мая 2018). Праверана 6 кастрычніка 2018.
  5. H.A on Twitter.
  6. 6,0 6,1 Tripoli-based Special Deterrent Force apprehends Gaddafi-loyal armed group. The Libya Observer (16 кастрычніка 2017). Праверана 6 кастрычніка 2018.
  7. Бой за Триполи.
  8. Tobruk MP claims terrorists from Turkey support Tripoli government against Haftar (en-US) (6 ліпеня 2019). — «There are also reports that the Popular Front for the Liberation of Libya, a pro-Jamahiriya resistance organisation led by Saif al-Islam al-Gaddafi, the son of Brotherly Leader Muammar al-Gaddafi who was overthrown and murdered in 2011, is supporting the Tobruk-based forces.»

Спасылкi[правіць | правіць зыходнік]