Узброены шчыт Лівіі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Шчыт Лівіі
قوة درع ليبيا
эмблема
Іншыя назвы: Лівійскі шчыт
Лідары: Махамед Ібрагім Муса
Дата фарміравання: 8 сакавіка 2012
Саюзнікі: Новы Усеагульны нацыянальны кангрэс, Урад нацыянальнага адзінства (Лівія)
Праціўнікі: Узброеныя сілы Лівіі, Народны фронт вызвалення Лівіі
Удзел у канфліктах: Узброеныя сутыкненні ў Лівіі (2011—2014), Другая грамадзянская вайна ў Лівіі

«Шчыт Лівіі» (араб. قوة درع ليبيا‎‎) — узброеная арганізацыя ў Лівіі, складзеная з узброеных груп праціўнікаў Муамара Кадафі. Утворана ў 2012 годзе. Лівійскі парламент ППЛ пазначыў большую частку ўдзельнікаў арганізацыі як тэрарыстаў, а некаторыя групы Шчыта ідэнтыфікаваныя як звязаныя з Аль-Каідай ўжо ў 2012 годзе[1][2].

З часу пачатку Другой грамадзянскай вайны, Шчыт Лівіі меў сувязі з iсламiстамі.

Падраздзялення[правіць | правіць зыходнік]

  • «Лівійскі шчыт 1», які ўваходзіць у склад Савета шуры рэвалюцыянераў Бенгазі. Палатай прадстаўнікоў аднесена да тэрарыстаў.
  • «Заходні шчыт» — баявое падраздзяленне Новага Усеагульнага нацыянальнага кангрэса. Удзельнічае ў баях на поўдні і захадзе Трыпалі. Звязана з лідарам Аль-Каіды Абдом аль-Мухсін Аль-Лібі[3], таксама вядомага як Ібрагім Алі Абу Бакр або Ібрагім Тантуш. (Не блытаць з Абу Анас аль-Лібі).
  • «Цэнтральны шчыт» — баявое падраздзяленне Новага Усеагульнага нацыянальнага кангрэса. Групоўка брала актыўны ўдзел у спробе захопу Міжнароднага аэрапорта Трыпалі[4][5]. З-за вялікай колькасці жыхароў Мiсураты ў яе шэрагах, часам пазначаецца як «Мiсурацская брыгада». Палатай прадстаўнікоў Лівіі афіцыйна аб’яўлена тэрарыстычнай.

Стварэнне[правіць | правіць зыходнік]

Міністэрства абароны Лівіі ў адпаведнасці з рашэннем № 29 8 сакавіка 2012 года заснавала «Шчыт Лівіі». Рашэнне № 29 абвяшчае:

«У Цэнтральным рэгіёне Лівіі павінна быць сфармавана брыгада, якая павінна называцца« Лівійскі шчыт». Сілы Цэнтральнай брыгады павiнны складацца, як правіла, з паўстанцаў з наступных рэгіёнаў: Місурата, Сірт, Джафра, Бені-Валід, Тэрхуна, Алхмус, Мслат і Злітэн. Палкоўнік Махамед Ібрагім Муса прызначаецца камандзірам брыгады. »

Гэта рашэнне было падпісана міністрам абароны Усамай Абдулсаламам Алжулі. Такім чынам, назва «Шчыт Лівіі» было ўпершыню згадана лівійскім міністрам абароны.

Зноскі

  1. Libyan Militia Units That Aided U.S. Marines During Embassy Attack Linked To Al-Qaeda. Inquisitr. Праверана 10 лютага 2015.
  2. Rosenthal, J. (2013). The Jihadist Plot: The Untold Story of Al-Qaeda and the Libyan Rebellion. Encounter Books. ISBN 9781594036828. https://books.google.com/books?id=-RuH8O3Pel0C. Retrieved on 10 February 2015. 
  3. Jihadists Now Control Secretive U.S. Base in Libya - The Daily Beast. thedailybeast.com. Праверана 10 лютага 2015.
  4. Tripoli airport 'seized by Islamist militia' (23 August 2014). Праверана 23 жніўня 2014.
  5. Chris Stephen and Anne Penketh. Libyan capital under Islamist control after Tripoli airport seized (24 August 2014). Праверана 24 жніўня 2014.