Настасся Ігараўна Масквіна
Настасся Ігараўна Масквіна | |
---|---|
![]() Настасся Масквіна на сцэне Вялікага тэатра Беларусі | |
Дата нараджэння | 13 лістапада 1972 (50 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | беларуска |
Адукацыя | |
Прафесія | оперная спявачка, педагог |
Гады актыўнасці | з 2002 |
Тэатр | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Настасся Ігараўна Масквіна[1] (нар. 13 лістапада 1972, Мінск) — беларуская оперная спявачка (сапрана), прафесар кафедры спеваў БДАМ, дацэнт. Народная артыстка Беларусі (2016).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Настасся Масквіна нарадзілася ў Заводскім раёне Мінска. Скончыла 2 музычную школу імя М. І. Аладава[2].
У 1995 года годзе скончыла Беларускі ўніверсітэт культуры па спецыяльнасці рэжысёр тэатральнага калектыву.
У 2001 года скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (Клас прафесара, заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Л. Колас).
З 2002 года салістка Вялікага тэатра Беларусі.
У снежні 2012 года прысвоена вучонае званне дацэнта. Выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Званні і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Народная артыстка Беларусі (2016)
- Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2016)
- Узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства адукцыі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджана Падзякай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў І з’езда вучоных Рэспублікі Беларусь
- Медаль Францыска Скарыны
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
У рэпертуары: Вiлiсы. Фатум (Ганна), Багема (Мімі), Лятучая мыш (Разалінда), Яўген Анегін (Таццяна), Іаланта (Іаланта), Хаваншчына (Эма), Дзікае паляванне караля Стаха (Надзея Яноўская), Алека (Земфіра), Джані Скікі (Нэла, Лаўрэта), Кармэн (Мікаэла), Вяселле Фігара (Барбарына), Рыта, або Пірацкі трохвугольнік (Рыта), Трубадур (Леанора, Інэс), Набукка (Ганна), Бах... Кава... Джаз... (Лізэта), Горад майстроў (Вераніка), Аіда (Аіда), Князь Ігар (Яраслаўна), Чароўная флейта (Першая Дама), Лятучы галандзец (Сэнта).
Зноскі
- ↑ Настасся Масквіна Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета
- ↑ Москвина – народное сопрано(недаступная спасылка) Беларусь 24
- Нарадзіліся 13 лістапада
- Нарадзіліся ў 1972 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Народныя артысты Беларусі
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі