Дзікае паляванне караля Стаха (опера)
Дзікае паляванне караля Стаха | |
---|---|
Кампазітар | |
Лібрэтыст | Святлана Міхайлаўна Клімковіч |
Мова лібрэта | беларуская |
Крыніца сюжэту | Дзікае паляванне караля Стаха |
Год стварэння | 1988 |
Першая пастаноўка | 6 красавіка 1989 |
Месца першай пастаноўкі | Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь |
Месца дзеяння | Беларусь |
Час дзеяння | XIX стагоддзе |
«Дзікае паляванне караля Стаха» — опера на беларускай мове ў дзвюх дзеях на музыку Уладзіміра Солтана паводле матываў аднайменнай аповесці У. Караткевіча. Лібрэта да оперы напісала С. Клімковіч.
Гісторыя стварэння
[правіць | правіць зыходнік]Праца кампазітара над буйным музычным творам паводле матываў Караткевіча адбывалася на працягу позніх 1980-х і ў 1988 годзе прыняла форму скончанай оперы. Прэм’ера адбылася ў красавіку 1989 года ў Дзяржаўным акадэмічным вялікім тэатры оперы і балета БССР. Музычным кіраўніком і дырыжорам быў народны артыст СССР Яраслаў Вашчак, які актыўна працаваў над пастаноўкай, але сканчаўся ад анкалагічнай хваробы за месяц да прэм’еры. У выніку яго працу завяршыў Аляксандр Анісімаў.
Адным з адметных творчых набыткаў оперы была сцэнаграфія савецкага і нямецкага мастака Эрнста Гейдэбрэхта, які ў той час працаваў галоўным мастаком у Вялікім тэатры оперы і балета БССР. За працу над «Дзікім паляваннем» Гейдэбрэхт атрымаў званне лаурэата Дзяржаўнай прэміі БССР, якое не змог прыняць у той час, бо хутка пасля пастаноўкі мастак з сям’ёй эміграваў у Германію[1]. Тым не менш, яго надзвычай паспяховыя мастацкія рашэнні год за годам ўзнаўляліся на працягу 21 года жыцця оперы на сцэне Нацыянальнага Вялікага тэатра[2].
У 2021 годзе опера атрымала новае сцэнічнае ўвасабленне з дадаткам музычнага матэрыялу з асабістага архіву кампазітара[3]. Былі абноўленыя дэкарацыі, касцюмы і сцэнічныя эфекты з выкарыстаннем лічбавай графікі ў эстэтыцы гатычных фільмаў жахаў.
Спекталь спалучыў лепшыя нацыянальныя і рамантычныя традыцыі і стаў адной з самых яркіх оперных пастановак.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўная прэмія Беларусі (1990).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір Караткевіч : энцыклапедыя / [рэдкалегія: В. У. Ваніна (галоўны рэдактар) і інш.]. — Мінск, 2020. — C. 115.
- Солтан, У. Дзікае паляванне караля Стаха : опера ў 2 дзеях : лібрэта / Уладзімір Солтан ; Акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета БССР ; лібрэта Святлана Клімковіч. Мінск, 1989. 60 с.
- Скарабагатаў, В. «Дзікае паляванне…» на опернай сцэне // Роднае слова. 2006. № 6. С. 86—89.
- Яноўская, А. Віктар Скарабагатаў: Ні адна беларуская опера не ўтрымалася ў рэпертуары даўжэй, чым «Дзікае паляванне караля Стаха» // Звязда. 2021. 9 ліп.