Наталля Аляксандраўна Карповіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наталля Аляксандраўна Карповіч
Дата нараджэння 20 сакавіка 1967(1967-03-20) (57 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоная
Навуковая сфера дзяржаўнае кіраванне[d] і экалагічнае права[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар юрыдычных навук (2012)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (2021)
Альма-матар
Член у
Узнагароды

Наталля Аляксандраўна Карповіч (нар. 20 сакавіка 1967, в. Дакудава 1 Лідскага раёна Гродзенскай вобласці) — намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь. Доктар юрыдычных навук (2012), прафесар (2020). Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (2022).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1989 годзе скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З лістапада 1989 года па кастрычнік 1992 года навучалася ў вочнай аспірантуры Інстытута філасофіі і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2010 годзе прайшла перападрыхтоўку ў Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 2010 годзе прысвоена навуковае званне — дацэнт.

З кастрычніка 1992 года працоўная дзейнасць была звязана з прававым забеспячэннем работы прадстаўнічага і заканадаўчага органа Рэспублікі Беларусь. Займала дзяржаўныя пасады ад старшага рэферэнта аддзела па пытаннях заканадаўства і правапарадку, загадчыка сектара экспертна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1992—1997) да загадчыка аддзела экспертна-прававога ўпраўлення, начальніка ўпраўлення — намесніка начальніка Галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (1997—2001), начальніка экспертна-прававога ўпраўлення, Галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2001—2014).

З сакавіка 2014 года — суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, з сакавіка 2017 года — намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.

З 2017 года з’яўляецца прадстаўніком Рэспублікі Беларусь у Еўрапейскай камісіі за дэмакратыю праз права (Венецыянская камісія).

15 сакавіка 2021 года ўвайшла ў склад Канстытуцыйнай камісіі, якая ў мэтах ажыццяўлення рэзалюцыі шостага Усебеларускага народнага сходу распрацоўвае прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечвае іх усенароднае абмеркаванне[1].

Унесеная ў санкцыйныя спісы краін Балтыі[2][3].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш за 100 навуковых публікацый у галіне тэорыі дзяржавы і права, канстытуцыйнага права, дзяржаўнага кіравання, экалагічнага права, у тым ліку трох манаграфій. Удзельнічала ў падрыхтоўцы шэрага законаў і іншых нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь, рэкамендацыйных мадэльных нарматыўных прававых актаў МПА СНД і МПА ЕўрАзЭС.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас. Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі» (2004), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2004), медалём «20 гадоў Міжпарламенцкай Асамблеі Садружнасці Незалежных Дзяржаў МПА СНД» (2012)[4]. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (2022)[5].

Зноскі