Наталля Аляксандраўна Манаенкава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Наталля Аляксандраўна Манаенкава
Дата нараджэння: 27 кастрычніка 1963(1963-10-27) (56 гадоў)
Месца нараджэння:
Альма-матар:
Месца працы:
Член у:

Наталля Аляксандраўна Манаенкава (нар. 27 кастрычніка 1963, г. Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1985 годзе БПІ (выкладчыкі Воінаў, Чантурыя, Сычова, Булыга і інш.).

У 19851989 гадах архітэктар 2-й катэгорыі інстытута «Белдзіпрахарчпрам» па праектаванні адміністрацыйных будынкаў і прылеглых тэрыторый для прадпрыемстваў харчовай прамысловасці; у 19891990 гадах вядучы архітэктар сумеснага беларуска-італьянскага прадпрыемства «Агратэх» па праектаванні інтэр’ераў і малых садоў для ўстаноў і заводаў СП «Агратэх»; у 19901991 гадах архітэктар 2-й катэгорыі ў ландшафтнай майстэрні архітэктара М. Ф. Жлобы па праектаванні гарадскіх сквераў і паркаў у інстытуце «Мінскпраект». Член Саюза архітэктараў з 1992 года.

Скончыла аспірантуру БПІ на кафедры горадабудаўніцтва пад кіраўніцтвам прафесара А. В. Сычовай, у 19911998 гадах выкладала па курсе «Паркабудаўніцтва і ландшафтная архітэктура» ў БПІ і тэхналагічным інстытуце; у 19992001 гадах рэдактар аддзела архітэктуры, затым аддзела рэкламы ў часопісе «Архітэктура і будаўніцтва Беларусі»; у 20012003 гадах працавала ў будаўнічых фірмах горада ландшафтным архітэктарам;

У 20042009 гадах выкладала аўтарскі курс па ландшафтным дызайне прыватных садоў, а таксама вядучы выкладчык у прыватнай школе «Нестарт», чытала лекцый па гісторыі і стылістыкі інтэр’ераў, займалася праектаванне малых садоў перад адміністрацыйнымі будынкамі, загарадных месцаў адпачынку і прыватных садоў у катэджных пасёлках.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол рэстарана «McDonald’s» ў мікрараёне Малінаўка ў Мінску (1991; пры ўдзеле біёлага-дызайнера А. Качаевай); рэканструкцыя ўнутранага дворыка Інстытута прыватызацыі і менеджменту ў Мінску па пр. Газета Праўда 11 (2004; пры ўдзеле біёлага-дызайнера А. Качаевай); добраўпарадкаванне тэрыторыі спартыўна-аздараўленчага комплексу для рыбнай лоўлі «Шчарка» каля в. Шчарка Вілейскага раёна (эскізнае праектаванне 2006); прыватны сад у п. Дразды ў Мінску (2006; у сааўтарстве з Т. І. Пешкавай і біёлагам-дызайнер Н. А. Барысавай); прыватны сад в. Крыжоўка Мінскага раёна (2007; пры ўдзеле біёлага-дызайнера Н. А. Барысавай).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Манаенкова Наталья Александровна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.