Перайсці да зместу

Наталля Арсенцьеўна Чорнагалова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наталля Арсенцьеўна Чорнагалова
Фатаграфія
Наталля Чорнагалова ў 2009 г. у Лондане
Дата нараджэння 15 мая 1954(1954-05-15) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці артыстка
Жанр нацюрморт, пейзаж, партрэт
Вучоба
Мастацкі кірунак неаэкспрэсіянізм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ната́лля Арсе́нцьеўна Чо́рнагало́ва (нар. 15 мая 1954, Жыткавічы Гомельскай вобласці) — сучасны беларускі жывапісец-неаэкспрэсіяніст.

Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава (1976) і мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1982). Член Саюза мастакоў Беларусі з 1989.

Працуе ў станковым жывапісу і ў станковай графіцы (акварэль), у жанрах пейзажу, нацюрморту, партрэту. Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1976. У яе актыве шмат персанальных выстаў у Беларусі, Польшчы, Украіне, Вялікабрытаніі. Творы знаходзяцца ў музеях Брэста і прыватных зборах шэрагу краін Еўропы і Амерыкі. Жыве ў Брэсце.

Вядомыя творы

[правіць | правіць зыходнік]
  • «Памяць» (да 40-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне)
  • «Баба Ліда» (2001)
  • «Магiльны склеп Элізы Ажэшкi»
  • «Каханне і я»
  • «Вясновае прадчуванне»
  • «Каханне і больш нічога»
  • «Дакрананне»
  • «Уначы чакаюць і кахаюць»

Зноскі