Перайсці да зместу

Наталля Віктараўна Блахіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наталля Віктараўна Блахіна
Нараджэнне 5 ліпеня 1960(1960-07-05) (64 гады)
Адукацыя
Узнагароды

Наталля Віктараўна Блахіна (нар. 5 ліпеня 1960, в. Балотчыцы Слуцкага раёна Мінскай вобласці) — беларускі палітык. Член грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».

Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (таваразнавец), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (дзяржаўнае і мясцовае кіраванне). Працавала таваразнаўцам, дырэктарам магазіна № 6 Слуцкага гархарчпрамгандлю, дырэктарам універмага «Слуцк».

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га і 3-га скліканняў[1].

Мае падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дзвюма ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, знакам «Выдатнік гандлю СССР» і нагрудным знакам «Выдатнік гандлю БССР»[2].

Зноскі