Натал (Рыу-Гранды-ду-Норты)
Муніцыпалітэт
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Натал (парт.: Natal) — горад у Бразіліі, адміністрацыйны цэнтр і самы буйны горад штата Рыу-Гранды-ду-Норты, размяшчаецца ў паўночна-ўсходняй частцы краіны на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна. Натал, паводле статыстыкі арганізацыі IPEA з’яўляецца самым бяспечным адміністрацыйным цэнтрам краіны[2][3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]За 20 міляў на поўнач ад Натала размяшчаецца самы блізкі пункт з Лацінскай Амерыкі да Еўропы, які ўпершыню наведалі еўрапейскія маракі ў 1501 годзе — партугальская экспедыцыя пад кіраўніцтвам Амерыга Веспучы. На працягу многіх дзесяцігоддзяў пасля гэтага, ніякіх сталых еўрапейскіх паселішчаў не было ў гэтай вобласці, населенай племянем партыгуар.
У 1597 годзе пасля некалькіх гадоў рэгулярна наладжаных сувязяў французскіх піратаў пад камандваннем Жака Рыфо з карэнным насельніцтвам, партугальскі генерал-губернатар Бразіліі, Франсішку ды Соўза, выгнаў французаў з гэтага месца. 25 снежня 1599 года Натал быў заснаваны як вёска каля форта. Форт, горад і прылеглыя раёны былі заняты нідэрландскімі сіламі з 1633 па 1654 гады і вобласць была вядома як Галандская Бразілія.
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Згодна са звесткамі на ліпень 2012 года ў горадзе налічваецца 950 820 чалавек, якія пражываюць у горадзе, і 1 363 547 чалавек пражываюць у раёне сталічнай акругі.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Віфлеем, Палесцінская аўтаномія
Кордава, Аргенціна
Порту-Алегры, Бразілія
Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія
Салвадор, Бразілія
Гавана, Куба
Лісабон, Партугалія
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.ibge.gov.br/estatisticas/sociais/populacao/22827-censo-demografico-2022.html?edicao=37225 Праверана 24 кастрычніка 2023.
- ↑ Population — Natal Архівавана 24 жніўня 2012.
- ↑ Época Magazine — About Natal Архівавана 23 верасня 2012.. Revistaepoca.globo.com.