Наш дзень

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Наш дзень
беларускі рок-фестываль
лагатып
Асноўная інфармацыя
Жанр рок
Гады правядзення 2018 — наш час
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Мінск
Мова песень беларуская
Тэматыка open-air
Ганаровыя
госці
Volski
Dzieciuki

«Наш дзень» — беларускі музычны рок-фестываль. Мерапрыемства арганізавана ў працяг святкавання 100-годдзя Беларускай Народкай Рэспублікі арганізатарамі «Свята Незалежнасці», на якім павінны выступіць удзельнікі канцэрта 25 сакавіка і гурты, якія па розных прычынах не змаглі патрапіць на «Дзень Волі».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

30 чэрвеня 2018 года на тэрыторыі Музея народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам прайшоў першы рок-фэст «Наш дзень», лайн-ап якога складаўся з гуртоў сучаснай беларускай рок-музыкі. У фестывалі прынялі ўдзел: Volski, Dzieciuki, Akute, B:N:, «Дай дарогу!», Nizkiz, Neuro Dubel, «Крама», The Superbullz, Мутнаевока, Зміцер Вайцюшкевіч, Пётр Клюеў.[1] Фестываль праходзіў з 12:00 да 22:00, лайн-ап дапоўнілі пазнавальныя экскурсіі, гульні для дзяцей і дарослых, займальныя квэсты, фудкорт, кірмашы і іншыя забавы.[2] Дзецям да 6-ці гадоў уваход на фестываль быў бясплатны, таксама адбылося некалькі after-party вечарын у клубах Мінска з выступамі ўдзельнікаў фэста.[3]

Зноскі

  1. Фестиваль "Наш дзень"(руск.) . TUT.BY. Праверана 19 ліпеня 2018.
  2. Фестиваль «Наш дзень» под Минском на YouTube — (руск.)  АНТ
  3. Наш дзень. Культпросвет. Праверана 19 ліпеня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]