Наш край

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Савецкая краіна (1930))
Jump to navigation Jump to search
Наш край
Мова: беларуская
Тыраж:
Вокладка часопіса «Наш край». № 12, 1926.

«Наш край» — краязнаўчы часопіс, орган Цэнтральнага Бюро краязнаўства пры Інстытуце Беларускай культуры. Выдаваўся з кастрычніка 1925 па кастрычнік 1929 раз у месяц у Мінску на беларускай мове. Яго выдаўцы ставілі за мэту вывучэнне прыродных і прадукцыйных сіл Беларусі, духоўных традыцый яе народаў. Даследаванні вяліся па трох асноўных кірунках: прыродна-геаграфічным, грамадска-эканамічным і культурна-гістарычным. Часопіс асвятляў дзейнасць Цэнтральнага бюро краязнаўства, дзейнасць краязнаўчых таварыстваў і развіццё краязнаўчага руху. Змяшчаліся матэрыялы па біялогіі, заалогіі, батаніцы, геаграфіі, агляды краязнаўчай літаратуры.

Першы нумар складаўся з 68 старонак, выйшаў тыражом 2 тыс. асобнікаў. Першы рэдактар С. Я. Плаўнік (З. Бядуля), паводле іншых звестак М. Азбукін[1]. Вокладку першага нумару афармляў мастак М. Эндэ, застаўкі паводле малюнкаў на беларускіх тканінах і ўзораў беларускай драўлянай разьбы — мастак А. Тычына.

Выйшаў 61 нумар, асобныя — здвоеныя. З лістапада 1930 да студзеня 1933 выходзіў пад назвай «Савецкая краіна» — у Беларускай Акадэміі навук.

Зноскі

  1. Кісялёў У. Наш папярэднік…

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]