На Чорных лядах
На Чорных лядах | |
---|---|
Жанр | аповесць |
Аўтар | Васіль Быкаў |
Мова арыгінала | беларуская |
Дата першай публікацыі | 1995 год |
Папярэдні | Сцюжа |
Наступны | Перад канцом |
«На чо́рных ля́дах» — апавяданне Васіля Быкава, прысвечанае Слуцкаму збройнаму чыну, напісанае ў 1990-х гг. Само апавяданне з'явілася на свет у 1994 г. У 1995 г., разам з апавяданнямі «Перад канцом» і «Жоўты пясочак», легла ў аснову аднайменнай кінастужкі.
Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]
У апавяданні «Нa чорных лядах» аўтар звяртаецца да нядаўняй гісторыі — Слуцкага ўзброенага паўстання 1920 г., накіраванага супраць бальшавіцкай акупацыі Беларусі. Bосем чалавек, знясіленых, без ежы і патронаў, адважваюцца на самагубства: яны капаюць сабе агульную магілу і па чарзе кладуцца ў яе. Гэтыя людзі, якія жадалі дабрa сабе і свайму народу, свядома ідуць на смерць не з-за нейкага фанатызму, a кіруюцца гуманістычнай думкай: не «пацягнуць на пакуты іншых, тых, дзеля каго, па сутнасці, paспачалі» паўстанне. З васьмі чалавек застаўся жыць толькі пятнаццацігадовы Валодзька Сулашчык, якому камандовец даручыў закапаць і зруйнаваць з зямлёй магілу паўстанцаў. Выратаванне Валодзькі — надзея на тое, што трагічная самаaхвярнасць паўстанцаў не згіне бясследна ў гісторыі, не забудзецца нашчадкамі. Праз трагедыю герояў творa аўтар паказвае нацыянальную трагедыю, выкрывае зло, што прынёс беларускаму народу бальшавізм.
Цікавосткі[правіць | правіць зыходнік]
- Прэм’ера аднайменнага фільма павінная была прайсці праз некаторы час пасля рэферэндуму 1995 года, але так і не адбылася праз знікненне адзінай копіі фільма. Пазней яна нібыта знайшлася, але ў шырокі пракат фільм ужо не выйшаў. Адбылося толькі некалькі абмежаваных паказаў у Мінску і Маскве[1].
- Нягледзячы на тэматыку, аповесць (як і згаданыя вышэй) друкуюцца ў шматтомных выданнях твораў Васіля Быкава.
- У ліпені 2020 года «Беларусьфільм» выклаў у сацыяльных сетках адлічбаваную поўную версію экранізацыі[2].
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Пра твор на сайце karotkizmest.by
- «На чорных лядах» на сайце «Беларускай Палічцы»
- «Беларусьфильм» выложил в Сеть фильм о восстании против коммунистов
- Пра твор «На Чорны лядах» на сайце «Архивы Беларуси»
- З’явілася адрэстаўраваная версія фільма «На чорных лядах» (Відэа) (budzma.by)