На спіне ў чорнага ката
| На спіне ў чорнага ката | |
|---|---|
| Жанры | кінакамедыя і сямейны фільм |
| У галоўных ролях |
|
| Кампазітар | |
| Кінакампанія | Беларусьфільм |
| Працягласць | 85 хв.[1] |
| Краіна | |
| Мова | руская |
| Год | 2008 |
| IMDb | ID 4056084 |
| Афіцыйны сайт | |
«На спіне ў чорнага ката» — беларуская камедыя рэжысёра Івана Паўлава, знятая на кінастудыі «Беларусьфільм» у 2008 годзе. Галоўныя ролі выканалі Міхаіл Жыгалаў, Валерый Прохараў, Аляксандр Дзянісаў. Слоган фільма: «Сарваўшы буйны куш у латарэі, сельскія пенсіянеры адпраўляюцца ў Мінск. Сумная камедыя пра ліверпульскай дружбе».
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]| Акцёр | Роля |
|---|---|
| Міхаіл Жыгалаў | дзед Лёха |
| Валерый Прохараў | дзед Саня |
| Аляксандр Дзянісаў | анёл Іван |
| Вера Палякова | анёл Кэт |
| Вольга Клебановіч | Марыя, жонка дзеда Сані |
| Вера Кавалерава | Антонаўна |
| Аляксандр Яфрэмаў | Барбарыска |
| Філіп Кіркораў | камео (эпізод, дзе анёл Іван прывозіць яго на лімузіне) |
| Вячаслаў Паўлюць | старшыня |
| Сяргей Савянкоў | участковы |
| Вікторыя Лукашэнка | унучка дзеда Лёхі (дэбют у кіно) |
| Павел Вішнякоў | злодзей |
| Юрый Баранаў | злодзей |
| Генадзь Фамін | Цэрбер |
| Алеся Пуховая | прадавачка ў сельпо |
| Максім Брагінец | світа Кэт |
| Валерый Кандрацьеў | світа Кэт |
| Рыгор Салаўёў | світа Кэт |
| Аляксандр Ільін | світа Кэт |
| Яўген Макараў | кат |
| Алег Радкевіч | пілот |
| Іван Шапо | рыбак |
| Дзмітрый Урангель | лысы хлопец |
| Вольга Няфёдава | касір |
| Святлана Турава | адміністратар |
| Юліяна Міхневіч | жонка дзеда Лёхі |
| Алег Ткачоў | міліцыянт |
| Георгій Гайдучык | Том Соер |
| Зінаіда Пасюціна | пакаёўка |
| Аляксандр Паўлаў | дыктар |
| Святлана Бароўская | дыктар |
| Таццяна Жданава | гаспадыня |
| Ілля Чарапко-Самахвалаў | хлопец з BMW |
| Элеанора Язерская | раскошная жанчына |
| Ларыса Маршалава | афіцыянтка |
Здымкі
[правіць | правіць зыходнік]Здымкі фільма праходзілі з верасня 2007 па сакавік 2008 года. Месца здымак — рака Прыпяць[2], Ляскавічы[3], Жыткавічы[4], Брэст і іншыя лакацыі. Аператарам фільма працаваў Андрэй Герасімчык, які зняў некалькі эпізодаў для кіначасопіса «Ералаш». У фільме знялася ўнучка Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі — Вікторыя Лукашэнка, якой на момант здымак было дзесяць гадоў[5]. У адным з эпізодаў фільма зняўся спявак Філіп Кіркораў[4].
Назва «На спіне ў чорнага ката» ішла ад сцэнарыста Ігара Тароцькі, які прыдумаў фразу: «Калі ехаць на спіне чорнага ката, то ён вам ніколі не пяройдзе дарогу[4]». Фільм з’яўляецца апошняй працай Валерыя Прохарава, памерлага 27 сакавіка 2008 года[2]. Сусветная прэм’ера фільма адбылася 11 чэрвеня 2008 года. 12 чэрвеня 2008 года адбылася прэм’ера фільма ў мінскіх кінатэатрах «Кастрычнік» і «Масква»[6].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 2008 — Прыз за захаванне нацыянальных традыцый у кіно на фестывалі «Залаты Брыг» (Брыганціна)[7].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.kp.ru/daily/24113.3/337112/ Праверана 15 сакавіка 2024.
- ↑ а б "На спине у чёрного кота". SB.BY (11 чэрвеня 2008). Праверана 3 сакавіка 2024.
- ↑ «Смешно на бумаге? Но не забавно на экране…». SB.BY (13 сакавіка 2008). Праверана 3 сакавіка 2024.
- ↑ а б в Татьяна Жигайлова. Внучка президента Беларуси сыграла саму себя в фильме "На спине у черного кота". Российская газета (4 верасня 2008). Праверана 3 сакавіка 2024.
- ↑ В Минске состоялась премьера нового белорусского фильма «На спине у чёрного кота». Одну из ролей там сыграла внучка президента Лукашенко. НТВ (12 чэрвеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2011. Праверана 3 сакавіка 2024.
- ↑ Белорусская комедия «На спине у черного кота» на киноэкранах. Комсомольская правда (5 чэрвеня 2008). Праверана 3 сакавіка 2024.
- ↑ На спине у чёрного кота, режиссёр Иван Павлов, 2008. Ruskino.ru. Праверана 3 сакавіка 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Как создавался фильм «На спине у черного кота». Минск-новости. 2020-07-13. Архівавана з арыгінала 19 студзеня 2025. Праверана 2024-03-03.