Вера Аляксандраўна Палякова-Макей
Вера Аляксандраўна Палякова-Макей | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 кастрычніка 1978 (43 гады) |
Грамадзянства | |
Муж | Уладзімір Уладзіміравіч Макей |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса, выкладчык універсітэта |
Тэатр | |
Член у | |
Узнагароды |
Вера Аляксандраўна Палякова-Макей (нар. 22 кастрычніка 1978) — беларуская актрыса тэатра і кіно, тэлевядучая, педагог. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2022)[1]. Жонка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася 22 кастрычніка 1978 года. Мама — Таццяна Дзмітрыеўна Палякова — доктар педагагічных навук, прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, раней працавала прарэктарам гэтага ўніверсітэта[2].
Да 7 класа вучылася ў мінскай сярэдняй школе № 66 з музычна-харавым аддзяленнем. Затым вучылася ў мінскай сярэдняй школе № 136 з тэатральным ухілам. У музычнай школе вучылася іграць на фартэпіяна[3].
У 1999 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «Акцёрскае майстэрства» (курс Л. А. Манаковай)[4]. Пазней скончыла Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[3].
З 2000 года выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, дзе працавала выкладчыкам, старшым выкладчыкам, а цяпер з’яўляецца дацэнтам кафедры сцэнічнага маўлення, вакалу і пластычных дысцыплін[4]. Падчас вучобы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў захапілася фехтаваннем[3], пазней сама стала выкладаць дысцыпліну «Сцэнічны бой і фехтаванне»[4]. Сярод студэнтаў Веры Паляковай-Макей была і Наталля Эйсмант[3].
Гуляла на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага, Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. З 2003 года — у Тэатры-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», зараз працуе вядучы майстрам сцэны[5].
У 2007 годзе ў рамках XIV Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад», як спявачка, прадставіла свой сольны альбом «Актрыса»[6]. У 2012 годзе — мастацкі кіраўнік тэатральнага праекта «ТрыТфармаТ». З 2019 года працуе вядучай перадачы «Наша раніца» на тэлеканале АНТ[7].
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў. Член гільдыі кінаакцёраў Рэспублікі Беларусь.
Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]
- «На спіне ў чорнага ката»,
- «Спакуса»,
- «Рыфмуецца з каханнем»,
- «Маленькія ўцекачы»,
- «Яшчэ пра вайну»,
- «Дунечка»,
- «Павадыр».
- «Зала чакання»,
- «Эскіз на маніторы»,
- «Неба і зямля»,
- «Пакліканне»,
- «Мужчыны не плачуць»,
- «Нядзеля ў жаночай лазні»,
- «Буравая»,
- «Чартар»,
- «Суд»,
- «Бучарда»,
- «Пабочны эфект».
Тэатральныя ролі[правіць | правіць зыходнік]
- «Вельмі простая гісторыя» — Певень,
- «Поле бітвы» — Марына,
- «Як выходзяць у людзі, або На ўсякага мудраца даволі прастаты» — Мамаева,
- «№ 13» — Памэла,
- «Сродак Макропуласа» — Эмілія Марці,
- «Безназоўная зорка» — Мадэмуазель Куку,
- «Лёгкага жыцця ніхто не абяцаў» — Марыён,
- «Бягун і ягіня»,
- "Туці-Фруці,
- «Хрыстос і Антыхрыст»,
- «Мілы ілгун»,
- «Вельмі простая гісторыя»,
- «Апошняя жанчына сеньёра Хуана»,
- «Трынаццаць».
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
- Муж — Уладзімір Макей (нар. 1958) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь (з 2012).
- Мае двух сыноў, малодшы сын — Арцём, школьнік.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- стыпендыя Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў (1999);
- дыплом «Надзея Брыганціна» за галоўную ролю на V Міжнародным кінафестывалі «Брыганціна 2002» (2002) за фільм «Эскіз на маніторы»;
- дыплом за выкананне ролі Веры ў спектаклі «Погляд незнаёмца» на фестывалі сучаснай нямецкамоўнай драматургіі (2002);
- стыпендыя Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2004);
- дыплом «Лепшая жаночая роля другога плана» на Міжнародным кінафестывалі «Брыганціна 2005» (2005) за фільм «Яшчэ пра вайну»;
- прыз глядацкіх сімпатый на V Нацыянальным кінафестывалі беларускіх фільмаў (Брэст, 2005);
- спецыяльны прыз Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі Саюзнай дзяржавы «За гуманізм у кінамастацтве, за мір і дружбу паміж народамі» на ХIII Мінскім міжнародным кінафестывалі «Лістапад-2006» (2006);
- ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2006),
- медаль Францыска Скарыны (2016)[8],
- прэмія Першага Рэспубліканскага конкурса «Нацыянальная кінапрэмія Беларусі» (2018) за выкананне найлепшай галоўнай жаночай ролі[9].
- нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь,
- Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2022).
Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]
- муж Веры, Уладзімір Макей, лічыць праблемай, што яна вельмі шмат гаворыць па тэлефоне, таму ён ўвеў забарону на гутаркі па тэлефоне пасля 22.00[10].
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 лютага 2022 г. № 71 «Аб узнагароджанні»
- ↑ Жонка Макея: «Ён мужык з рукамі. Можа і градкі ўскапаць, і зеляніну пасеяць»(недаступная спасылка)
- ↑ 3,0 3,1 3,2 3,3 Тэатральны педагог — псіхолаг і сябар
- ↑ 4,0 4,1 4,2 О кафедре сценической речи, вокала и пластических дисциплин
- ↑ Полякова Вера Александровна
- ↑ На поющую Веру Полякову пришел посмотреть весь минский бомонд(недаступная спасылка)
- ↑ Супруга главы МИД стала ведущей ОНТ(недаступная спасылка)
- ↑ Жонка міністра замежных спраў атрымала медаль Францыска Скарыны
- ↑ У Мінску ўручылі Нацыянальную кінапрэмію Беларусі
- ↑ «До конфликтов не доходит, но есть одна большая проблема» — Макей рассказал об отношениях с супругой
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 22 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1978 годзе
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
- Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Заслужаныя артысты Беларусі
- Асобы