Франс Галь
| Франс Галь | |
|---|---|
| фр.: France Gall | |
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Імя пры нараджэнні | фр.: Isabelle Geneviève Marie Anne Gall[6][4] |
| Дата нараджэння | 9 кастрычніка 1947[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 7 студзеня 2018[3][2][…] (70 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Краіна | |
| Бацька | Robert Gall[d] |
| Маці | Cécile Berthier[d] |
| Муж | Michel Berger[d] |
| Дзеці | Raphael Hamburger[d] і Pauline Hamburger[d] |
| Альма-матар | |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | спявачка |
| Гады актыўнасці | 1963 — 2000 |
| Інструменты | вакал |
| Жанры | yé-yé[d][3] і поп-музыка |
| Псеўданімы | France Gall |
| Лэйблы | Warner Music Group, Universal Music France[d], Atlantic Records, Universal Music Group, Philips Records[d] і Decca Records |
| Узнагароды | |

Франс Галь (фр.: France Gall, сапр. імя Ізабель Жэнеўеў Мары Анн Галь, 9 кастрычніка 1947, Парыж, Францыя — 7 студзеня 2018) — французская спявачка, пераможца конкурсу песні Еўрабачанне-1965.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Сваю кар’еру Франс Галь пачала ў 1963 годзе, калі быў выпушчаны яе сінгл «Ne sois pas si bête». Потым пачала супрацоўніцтва з французскім кампазітарам Сержам Генсбурам, які быў аўтарам яе песень «N'écoute pas les idoles» і «Laisse tomber les filles». У 1965 годзе спявачка прымала ўдзел у Еўрабачанні-1965 і з песняй Генсбура «Poupée de cire, poupée de son» перамагла на конкурсе. Аднак у 1966 годзе яе папулярнасць упала пасля выхаду сінгла «Les sucettes», у якім спявалася пра дзяўчынку, якая любіць лядзяшы. Гэтая песня, аўтарам якой з’яўляўся Генсбур, мела эратычны падтэкст. Франс Галь больш не працавала з Генсбурам і сканцэнтравалася на кар’еры ў Германіі. У Францыі яна была ўжо не так папулярна, пакуль не пазнаёмілася з Мішэлем Бярже, кампазітарам і яе будучым мужам. Ён стаў аўтарам яе хітоў «Babacar», «Ella, elle l’a», «Évidemment» і іншых. Пасля смерці мужа ў 1992 годзе, кар’ера Галь спынілася, аднак часам яна бывае на некаторых тэлеперадачах і артыкулы пра яе перыядычна з’яўляюцца ў французскіх газетах і часопісах.
Альбомы
[правіць | правіць зыходнік]- Les Sucettes (1965)
- Baby Pop (1966)
- 1968 (1967)
- France Gall (6 студзеня 1976)
- Dancing disco (27 красавіка 1977)
- France Gall Live (жывы альбом, 9 лістапада 1978)
- Starmania (розныя выканаўцы, 16 кастрычніка 1978)
- Paris, France (19 мая 1980)
- Tout pour la musique (10 снежня 1981)
- Palais des Sports (жывы альбом, 4 лістапада 1982)
- Débranche (2 красавіка 1984)
- France Gall au Zénith (жывы альбом, 4 лютага 1985)
- Babacar (19 лютага 1987)
- Le Tour de France 88 (жывы альбом, 7 лістапада 1988)
- Double jeu (z Michel Berger, 12 чэрвеня 1992)
- Simple je (Débranchée à Bercy 93) (жывы альбом, 29 кастрычніка 1993)
- Simple je (Rebranchée à Bercy 93) (жывы альбом, 28 студзеня 1994)
Зноскі
- ↑ а б http://latina.fr/news/la-chanteuse-france-gall-est-morte-27727 Праверана 7 студзеня 2018.
- ↑ а б France Gall // Nederlandse Top 40 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Le Progrès, Le Progrès.fr — RF: 2018. — ISSN 2102-6807; 0243-9808; 2263-4983
- ↑ а б Fichier des personnes décédées mirror Праверана 24 мая 2022.
- ↑ Agence France-Presse Le cercueil de France Gall exposé pendant deux jours avant ses obsèques — 2018. Праверана 28 лістапада 2020.
- ↑ https://www.gettyimages.fr/detail/photo-d'actualit%C3%A9/isabelle-genevieve-marie-anne-gall-called-france-photo-dactualit%C3%A9/526963776 Праверана 7 студзеня 2018.
- ↑ http://atlantico.fr/pepites/chanteuse-france-gall-est-decedee-3272705.html Праверана 7 студзеня 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія Франс Галь (руск.)