Перайсці да зместу

Дункан Лоўрэнс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дункан Лоўрэнс
Асноўная інфармацыя
Імя пры нараджэнні нідэрл.: Duncan de Moor
Дата нараджэння 11 красавіка 1994(1994-04-11) (32 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак, аўтар-выканаўца, pop singer
Гады актыўнасці з 2014
Інструменты вакал і фартэпіяна
Жанры поп-музыка
Псеўданімы Duncan Laurence[1][2][…]
Лэйблы Universal Music Group
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
duncanlaurence.nl (англ.)

Дункан Дэ Моар (нідэрл.: Duncan De Moor), таксама вядомы як Дункан Лоўрэнс (англ.: Duncan Laurence; нар. 11 красавіка 1994, Спейкенісе, Нідэрланды) — нідэрландскі поп-спявак, пераможца конкурсу песні «Еўрабачанне-2019», які адбыўся ў Тэль-Авіве, Ізраіль[3][4] з песняй «Arcade».[5]

У 2012 годзе выйграў гарадскі конкурс талантаў у Брыле. Годам пазней заснаваў уласную групу The Slick and Suited, з якой пачаў сваю музыкальную кар’еру ў Рок-акадэміі ў Тылбургу і выступіў у 2013 году на фестывалі Eurosonic Noorderslag у Гронінгене. Граў таксама ў некаторых іншых калектывах Акадэміі, скончыў яе ў 2017 годзе. Прымаў удзел у пятым сезоне «The Voice of Holland» пад кіраўніцтвам Ільзэ Дэ-Лангі.[6] Разам з Джыхадам Рамуні ў 2018 годзе напісаў песню «Closer» для альбома карэйскага гурта TVXQ «New Chapter #1: The Chance of Love».[7]

У 2019 году прадстаўляў Нідэрланды на конкурсе «Еўрабачанне-2019» у Тэль-Авіве (Ізраіль) з песняй «Arcade». У выніку перамог у шоу, атрымаўшы 492 бала (231 бал ад журы і 261 бал ад гледачоў).

Ён павінен быў выступіць у фінале Еўрабачання-2021 у прамым эфіры, але здаў станоўчы тэст на каранавірус.[8] Арганізатары паведамілі, што выканаўца можа выступіць у іншай форме. У фінале было паказана выступленне артыста з генеральнай рэпетыцыі.

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Як было сказана ў яго акаўнце Instagram у кастрычніку 2018 года, Лоўрэнс здзейсніў камінг-аўт як бісексуал.[9] На прэс-канферэнцыі незадоўга да фіналу «Еўрабачання» Лоўрэнс пацвердзіў сваю арыентацыю: «я больш, чым проста мастак, я чалавек, я жывая істота, я бісексуал, я музыкант, я змагаюся за ідэі. І я ганаруся, што у мяне ёсць шанец паказаць, кім я з’яўляюся».[10]

Дункан Лоўрэнс на «Еўрабачанні-2019»

Студыйныя альбомы

Назва Інфармацыя
Small Town Boy
  • Выйшаў: 13 лістапада 2020
  • Лэйбл: Spark
Skyboy
  • Выйшаў: 22 верасня 2023
  • Лэйбл: Yellowfield

Міні-альбомы

  • Worlds on Fire (2020)

Зноскі

  1. https://eurovision.tv/story/duncan-laurence-interview-april-2019
  2. http://esctoday.com/participant/the-netherlands-2019/
  3. Groot, Evert. Duncan Laurence will represent The Netherlands this year (21 студзеня 2019).
  4. Дункан Лоуренс - представитель Нидерландов(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2019. Праверана 20 мая 2019.
  5. The Netherlands: Duncan Laurence To Sing “Arcade” In Tel Aviv.
  6. Popescu, David. Netherlands: Duncan Laurence on his way to Tel-Aviv! (21 студзеня 2019).
  7. Koeleman, Danja. Duncan Laurence naar Songfestival: Wie is de 24-jarige zanger? (21 студзеня 2019).
  8. Победитель «Евровидения-2019» заразился коронавирусом и не выступит вживую в финале (руск.). ТАСС. Праверана 20 мая 2021.
  9. 𝕯𝖚𝖓𝖈𝖆𝖓 𝕷𝖆𝖚𝖗𝖊𝖓𝖈𝖊 в Instagram: «“Some say love...” A phrase of a great song by Bette Midler. To me love has no limits and especially not in gender. A couple of years ago I…» (руск.). Instagram. Праверана 19 мая 2019.
  10. Dutch Eurovision contestant Duncan Laurence comes out as bisexual (англ.)(недаступная спасылка). Gay Times. Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2019. Праверана 19 мая 2019.