Шарлота Перэлі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шарлота Перэлі
Charlotte Perrelli
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Ганна Джэні Шарлота Нільсан
Дата нараджэння 7 кастрычніка 1974(1974-10-07)[1] (49 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Дзеці Angelo Perelli[d] і Alessio Perelli[d]
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка, аўтарка-кампазітар, студыйны музыкант
Пеўчы голас кантральта[d]
Інструменты вакал[d]
Жанры поп, дыска
Псеўданімы Шарлота Нільсан
Калектывы «Wizex», «Anders Engbergs»
Лэйблы Stockhouse (1999—2008)
Universal Music Group (2008—цяперашні час)
Грамадская дзейнасць
Член у
charlotteperrelli.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шарлота Перэлі (поўнае імя Анна Джэні Шарлота Нільсан; 7 кастрычніка 1974, Хаўмантор, Швецыя), шведская спявачка і актрыса. У 1999 прадстаўляла Швецыю на конкурсе песні Еўрабачанне 1999. З песняй «Take Me to Your Heaven» (Вазьмі мяне ў свой рай) заняла першае месца і прынесла перамогу сваёй краіне.

Выйграла Melodifestivalen-2008 з песняй «Hero» і на Конкурсе песні Еўрабачанне 2008 ізноў прадстаўляла Швецыю.

Пасля перамогі на конкурсе Еўрабачанне 1999 Шарлота (тады яшчэ Нільсан) становіцца знакамітай. Яна выступае па ўсёй Еўропе і выпускае свой першы сольны альбом «Charlotte». У 2001 годзе выходзіць другі альбом, які ўключае ў сябе паспяховы сінгл «You Got Me Going Crazy». У 2003 годзе Шарлота становіцца вядучай першага паўфіналу Швецкага адбору на Еўрабачанне. У красавіку гэтага жа года яна прымае ўдзел у шведскай пастаноўцы «Ісус Хрыстос — Суперзорка». У верасні выходзіць сінгл «'Broken Heart», а ў чэрвені 2004 з’яўляецца альбом «Gone Too Long».

Пасля ўдалага дэбюту яе запрашаюць правесці ўжо цалкам увесь нацыянальны адбор на Еўрабачанне 2004, а тэлеканал TV4 запрашае яе стварыць уласнае шоу. Яна арганізуе дзіцячую музычную перадачу «Super Troupers». У маі 2007 года Шарлота прымае ўдзел у Nordic Preview Show, абмяркоўваючы ўдзельнікаў Еўрабачання 2007 у якасці эксперта ад Швецыі. Яна ўжо была ў складзе экспертнай камісіі ў 2005 годзе.

Запісала пяць альбомаў сваіх песень, чатыры з іх увайшлі ў Топ-50 у Швецыі. Альбом «Gone too long» падняўся ў гэтым спісе найбольш высока (11 месца). Стала выступае на шведскім тэлебачанні з аглядам сучаснай шведскай эстраднай музыкі.

Шарлота замужам за італьянскім рэстаратарам Ніколай Інгросам, братам Эміліо Інгросам, які быў жанаты на яшчэ адной паспяховай шведскай спявачцы Перніле Вальгрэн. Нікола і Шарлота вырашылі сумесна змяніць сваё прозвішча на Перэлі. Яны жывуць у Стакгольме і ў іх двое сыноў.

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Шарлота Перэлі. Photo: Daniel Åhs Karlsson

Альбомы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1999 — «Charlotte»
  • 2001 — «Miss Jealousy»
  • 2004 — «Gone too long»
  • 2006 — «I din röst»
  • 2008 — «Hero»
  • 2008 — «Rimfrostjul»
  • 2012 — «The Girl»

Сінглы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1999 — «Take Me to Your Heaven», «I write you a lovesong» (Gone too long)
  • 2000 — «Damn you» (Gone too long)
  • 2001 — «You got me going crazy», «Miss Jealousy» (Miss Jealousy)
  • 2003 — «Broken heart» (Gone too long)
  • 2004 — «Million miles away» (Gone too long)
  • 2006 — «I din röst», «Jag är tillbaka» (I din röst)
  • 2008— «Hero» (Hero)

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 12 жніўня 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]