Ногаамавенне
Ногаамавенне — рэлігійны абрад, які выконваецца ў некалькіх хрысціянскіх канфесіях. У Евангеллі ад Яна 13:1-17 гаворыцца, што Ісус выканаў гэты абрад. У прыватнасці, у вершах 13:14-17, Ён вучыць іх:
Вы называеце Мяне Настаўнікам і Госпадам, і слушна кажаце, бо Я сапраўды гэта. Дык вось, калі Я, Гасподзь і Настаўнік, абмыў ногі вам, дык і вы павінны абмываць ногі адзін аднаму: бо Я даў вам прыклад, каб і вы рабілі тое самае, што Я зрабіў вам. Праўду, праўду кажу вам: раб ня большы за гаспадара свайго, і пасланец ня большы за таго, хто паслаў яго. Калі гэта ведаеце, дабрашчасныя вы, калі выконваеце.
Такім чынам, многія дэнамінацыі робяць ногаамавенне ў Чысты чацвер Страснога тыдня, для гэтых канфесій ногаамавенне з'яўляецца як прыклад. Акрамя таго, у некаторых рэлігійных канфесіях абмыванне ног практыкаюць як царкоўны абрад.
Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Вытокі гэтай практыкі вынікаюць з гасцінічных звычаяў старажытных цывілізацый, асабліва там, дзе сандалі былі галоўным абуткам. Гаспадар дома павінен быў забяспечыць вадой для ногаамавення, а таксама забяспечваюць слугу, каб той вымыў ногі гасцям ці нават паслужыць гасцем самаму, памыўшы іх ногі. Пра гэта гаворыцца ў некалькіх месцах у Старым Запавеце Бібліі (напрыклад, Быццё 18:4; 19:2; 24:32; 43:24; 1-я Царстваў 25:41; і інш), а таксама іншыя рэлігійныя і гістарычныя дакументы. Звычайна Усходні гаспадар дома павінен быў пакланіцца, павітаць і пацалаваць гасця, а таксама прапанаваць ваду, каб госць мог памыць ногі ці гэта павінны былі зрабіць слугі. Хоць нашэнне сандаліяў патрабавала мыцця ног, вада прапаноўвалася ў любым выпадку. У 1 Цар. 25:41 паказваееца, што паважаны чалавек прапануе ногаамавенне ў знак пакоры. У Ян. 12 Марыя з Віфаніі памазала ногі Ісуса, верагодна, у падзяку дараванне сваіх грахоў і за уваскрэсенне свайго брата Лазара з мёртвых.
У Бібліі апавядаецца, што мыццё ног практыкавалася ў ранняй царкве (1 Цімафея 5:10), магчыма, як акт пабожнасці і пакоры.
Біблейскае апавяданне
[правіць | правіць зыходнік]Хрысціянскія канфесіі, якія захоўваюць ногамавенне робяць гэта на аснове аўтарытэтнага прыкладу і запаведзі Ісуса, якія ўтрымліваюцца ў Евангеллі ад Яна 13:1-15:
Перад святам Пасхі Ісус, ведаючы, што прыйшла гадзіна Ягоная перайсці ад свету гэтага да Айца, паказаў справаю, што, палюбіўшы Сваіх сутных у свеце, да канца палюбіў іх. І падчас вячэры, калі д'ябал ужо схіліў сэрца Іуды Сымонавага Іскарыёта выдаць Яго, Ісус, ведаючы, што Айцец усё аддаў у рукі Ягоныя, і што Ён ад Бога прыйшоў і адыходзіць да Бога, устаў з вячэры, распрануўся і, узяўшы ручнік, аперазаўся; потым уліў вады ва ўмывальніцу і пачаў абмываць ногі вучням і абціраць ручніком, якім быў аперазаны. Падыходзіць да Сымона Пятра, і той кажа Яму: Госпадзе! ці Табе абмываць мае ногі? Ісус сказаў яму ў адказ: што Я раблю, цяпер ты не ведаеш, а ўразумееш пасля. Пётр кажа Яму: не абмыеш ног маіх вавек. Ісус адказваў яму: калі не абмыю цябе, не маеш долі са Мною. Сымон Пётр кажа Яму: Госпадзе! ня толькі ногі мае, але рукі і галаву. Ісус кажа яму: абмытаму трэба толькі ногі ўмыць, бо чысты ўвесь; і вы чыстыя, але не ўсе. Бо ведаў Ён прадажніка Свайго, таму і сказаў: «не ўсе вы чыстыя». А калі абмыў ім ногі і надзеў вопратку Сваю, дык, узлёгшы зноў, сказаў ім: ці ведаеце, што Я зрабіў вам? Вы называеце Мяне Настаўнікам і Госпадам, і слушна кажаце, бо Я сапраўды гэта. Дык вось, калі Я, Гасподзь і Настаўнік, абмыў ногі вам, дык і вы павінны абмываць ногі адзін аднаму: бо Я даў вам прыклад, каб і вы рабілі тое самае, што Я зрабіў вам.
Ісус дэманструе звычаі таго часу, калі ён каментуе адсутнасць гасціннасці ў адным доме фарысея, які не падаў вады абмыць ногі ў Лук. 7:44:
І абярнуўшыся да жанчыны, сказаў Сымону: ці бачыш ты гэтую жанчыну? Я прыйшоў у дом твой, і ты вады Мне на ногі не даў: а яна слязамі абліла Мне ногі і валасамі галавы свае абцерла.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Абрад ногаамовення знаходзіць свае карані ў Пісанні. Нават пасля смерці апосталаў і канцы апостальскага стагоддзя, практыка нагаамавення працягвалася. Напрыклад, Тэртуліян (145-220) згадвае практыку амывання ног, але не дае ніякіх падрабязнасцяў, як гэта практыкавалася. Ногаамавенне праходзіла ў царкве Мілана (каля 380 г.), згадваецца Эльвірскім саборы (300 г.), на абрад спасылаецца Аўгусцін (каля 400 г.). Абмыванне ног падтрымлівалася ў Афрыцы, Галіі, Германіі, Мілане, паўночнай Італіі і Ірландыі.
У 529 годзе Святы Бенедыкт усталаваў правіла для бенедыктынскага ордэна, як акт гасціннасці і пакоры; у каталіцкай царкве ногаамавенне ўсталявана з 8-ага стагоддзя.
Альбігойцы выконвалі амавенне ў сваіх суполках, а вальдэнсы мылі ногі наведваючых іх прапаведнікаў. Абрад, магчыма, існаваў ў ранніх гусітаў; і практыкавалася падчас рэфармацыі 16-га стагоддзя, а таксама пазнейшых у пратэстанскіх канфесіях.
У Рымска-каталіцкай царкве, рытуал абмывання ног цяпер звязаны з імшой Вячэры Гасподняй, і выконваецца асаблівым чынам падчас святкавання Тайнай вячэры, калі Хрыстос амыў ногі сваім дванаццаці апосталам. Праваслаўная і Усходнія Каталіцкія Цэрквы практыкуюць рытуал абмывання ног у Чысты чацвер у адпаведнасці з іх старажытнымі абрадамі. Абрад можа ажыццяўляцца альбо з біскупам, які амывае ногі дванаццаці святарам; або з удзелам ігумена, мые ногі дванаццаці членам брацтва свайго манастыра. Цэрымонія праходзіць у канцы Боскай літургіі.
Амыванне ног выконваецца шматлікімі пратэстанцкімі групамі, у тым ліку адвентыстамі сёмага дня, пяцідзесятнікамі і баптыстамі. Абрады амывання ног таксама практыкуецца многімі англіканскімі, лютэранскімі і метадыстскімі цэрквамі звычайна ў Вялікі чацверг, калі біскуп можа амываць ногі выбраным членам суполкі.
Ногаамавенне на Вікісховішчы |