Перайсці да зместу

Ян Пётр Норблін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Норблін)
Жан-П'ер Норблен дэ ла Гурдэн
фр.: Jean-Pierre Norblin de La Gourdaine
Фатаграфія
Аўтапартрэт
Імя пры нараджэнні Jean-Pierre Norblin de la Gourdaine
Дата нараджэння 15 ліпеня 1745(1745-07-15)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 лютага 1830(1830-02-23)[1][2][…] (84 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Aleksander Jan Konstanty Norblin[d], Louis-Pierre Norblin[d] і Sébastien Norblin[d]
Род дзейнасці мастак, карыкатурыст, настаўнік, гравёр, графік, рысавальнік, дзеяч выяўленчага мастацтва
Жанр мастак, графік
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян Пётр Норблін (фр.: Jean-Pierre Norblin de la Gourdaine; 15 чэрвеня 1745, Сена і Марна, паводле іншых звестак 1 ліпеня 1745, Шампань[5] — 23 лютага 1830, Парыж) — польскі мастак французскага паходжання; жывапісец, графік, гравёр і карыкатурыст, адзін са стваральнікаў жанравага жывапісу ў Рэчы Паспалітай і адзін з найвыбітнейшых мастакоў эпохі Станіслава Аўгуста.

Бацька мастака Себасцьена Луі Гіём Норблена  (польск.), віяланчэліста Луі П'ера Мартэна Норблена  (руск.), польскага бранзаўшчыка Аляксандра Яна Канстанты Норбліна  (фр.).

«Польскі шляхціч»
  • 1745 г. — нарадзіўся ў Мізі-сюр-Іон (Францыя). Вучыўся ў Дрэздэне ў Франчэска Казановы, дзе пазнаёміўся з Адамам Казімірам Чартарыйскім.
  • 1774 г. — прыяжджае ў Рэч Паспалітую, дзе становіцца каралеўскім прыдворным мастаком. Сёлета засноўвае мастацкую школу, якая дзейнічала да 1804.
  • 1804 г. — вярнуўся ў Францыю.
  • 1830 г. — памёр у Парыжы.

Школа жывапісу

[правіць | правіць зыходнік]

Школа значна ўплывала на развіццё жывапісу Рэчы Паспалітай XVIII ст. У ёй вучыліся такія мастакі, як Ян Рустэм і Міхал Плоньскі.

На заказ Чартарыйскіх, Норблін маляваў партрэты, пейзажы і гістарычныя сцэны, але найбольшае значэнне маюць яго замалёўкі жыцця польскіх мястэчак XVIII ст.: вобразы павятовай шляхты, яўрэяў, сялян. Таксама Норблін быў сведкам лёсавызначальных падзей гісторыі Рэчы Паспалітай — Чатырохгадовага Сейма і паўстання 1794 г. Творы пра гэты перыяд — «Павешанне здраднікаў», «Касінеры пад Рацлавіцамі», «Прыняцце Канстытуцыі 3 мая» — маюць вялікае гістарычнае значэнне.

Зноскі

  1. а б Jean-Pierre Norblin de la Gourdaine
  2. а б Jean Pierre Norblin de La Gourdaine // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. artist list of the National Museum of Sweden — 2016.
  4. AGORHA — 2009. Праверана 1 красавіка 2019.
  5. Норблен Жан Пьер (руск.)