Няманя Мілунавіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Няманя Мілунавіч
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 31 мая 1989(1989-05-31)[1] (34 гады)
Грамадзянства  Сербія
Рост 194 см
Вага 86 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сербія Црвена Звезда
Нумар 19
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2011 Сербія Борац (Чачак) 4 (1)
2008—2009   Сербія Младаст (Лучані) 30 (0)
2010—2011   Сербія Младаст (Лучані) 26 (0)
2011—2015 Сербія Младаст (Лучані) 96 (12)
2015—2018 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 59 (6)
2019—2021 Сербія Црвена Звезда (Бялград) 54 (6)
2021—2022 Турцыя Аланьяспор 27 (1)
2022— Сербія Црвена Звезда (Бялград)
Нацыянальная зборная[* 2]
2016—2019 Сербія Сербія 4 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 ліпеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 25 чэрвеня 2021
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Няманя Мілунавіч (сербск.: Немања Милуновић; нар. 31 мая 1989, Чачак, Сербія) — сербскі футбаліст, абаронца бялградскай «Црвены Звезды».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў клубе сербскай Суперлігі «Борац» з роднага горада Чачак. Аднак замацавацца ў «Борацы» не здолеў, таму аддаваўся ў арэнду клубу Першай лігі «Младаст» (Лучані). У складзе «Младасці» стаў асноўным іграком, а ў 2013 годзе таксама і капітанам каманды. Па выніках сезона 2013/14 дапамог свайму клубу выйсці ў Суперлігу.

У лютым 2015 года накіраваўся на прагляд у барысаўскі БАТЭ і здолеў добра сябе зарэкамендаваць. 21 лютага 2015 года згуляў свой апошні матч за «Младаст», а 6 сакавіка падпісаў кантракт з БАТЭ[2]. У хуткім часе замацаваўся ў асноўным складзе барысаўчан на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, дзе замяніў Ягора Філіпенку, які перайшоў у «Малагу». Дзякуючы выдатнай гульне, Мілунавіч быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату Беларусі 2015[3].

У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[4]. Пачатак сезона 2016 прапусціў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў строй, але ў ліпені з-за чарговай траўмы выбыў да канца сезона. У сезоне 2017 вярнуўся ў стартавы склад, хоць часам выбываў з-за траўм, і па выніках сезона зноў быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату.

Большую частку сезона 2018 прапусціў з-за траўмы, згуляў усяго ў 11 матчах (5 у чэмпіянаце Беларусі, 3 у еўракубках, 3 у Кубку і Суперкубку Беларусі). У снежні 2018 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у бялградскую «Црвену Звезду», падпісаўшы кантракт на 2,5 гады[5]. Разам з клубам стаў трохразовым чэмпіёнам Сербіі.

У чэрвені 2021 года на правах свабоднага агента падпісаў двухгадовы кантракт з турэцкім «Аланьяспорам»[6]. У ліпені 2022 года пакінуў клуб і хутка вярнуўся ў «Црвену Звезду».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

25 мая 2016 года дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Сербіі ў таварыскім матчы супраць Кіпра, адгуляўшы ўсе 90 хвілін[7].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]